Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу Алегу Мацкевічу ў правядзенні пікета 30 кастрычніка, мэтай якога былі патрабаванні адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Пікет у абарону свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў нацыянал-бальшавікам правесці не дазволілі. Пра гэта стала вядома з паведамлення прэс-службы аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі ў Беларусі. Мерапрыемства планавалася правесці 29 кастрычніка на плошчы Свабоды ў Мінску з мэтай паказаць, што тыя змены ў Закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", якія рыхтуюцца, ніяк не зменяць сітуацыю, бо у ім застанецца дазвольны прынцып атрымання згоды на правядзення мерапрыемства, толькі зараз пад шыльдай паведамляльнага. За шэсць дзён да правядзення пікету Мінгарвыканкам даў адказ арганізатарам, дзе засведчыў, што заява аб правядзенні пікету не адпавядае патрабаванням арт. 9 Закона, які рэгулюе месца і час правядзення масавага мерапрыемства.

Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm) Берасцейскі актывістс «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Ганцавічах. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк:

Акцыя ў падтрымку праваабаронцаў у Стамбуле, Ліпень 2017 года. Фота: Радыё Свабода У Стамбуле праходзіць судовы працэс над 11 праваабаронцамі, уключаючы кіраўніцу мясцовага аддзялення міжнароднай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і двух выкладчыкаў з Германіі і Швецыі. Восем з іх былі вызваленыя з-пад арышту пад падпіску аб нявыездзе да заканчэння судовага працэсу.

Яўген Жураўскі. Фота: Яўген Ціхановіч Жыхару горада Баранавічы Яўгену Жураўскаму суд прызначыў штраф памерам 230 рублёў (10 базавых велічынь), грамадзяніну РФ Аляксею Сутуге - 575 рублёў (25 базавых велічынь), паведамляе intex-press. Суд вынес рашэнне ў аўторак, 24 кастрычніка. Яўгена Жураўскага абвінавачвалі ў захоўванні інфармацыйная прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, з мэтай распаўсюджвання (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ), Аляксея Сутугу - у перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае прыкметы праяў экстрэмізма (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ), а таксама ў перавозцы з мэтай распаўсюджвання друкаванай інфармацыйнай прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, якая была ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 17:11 КаАП РБ).

Чалавечы мозг нагадвае папсаваны кампутар. Ён не захоўвае ўсю інфармацыю, якую мы атрымліваем на працягу свайго жыцця. Ен карэктуе яе, зацірае і знішчае, захоўваючы такім чынам наш душэўны супакой і псіхіку. Не ўсё тое, што перажылі і бачылі ў жыцці, мы хочам захаваць у аператыўнай памяці свайго мозгу. Мы памятаем шчаслівыя моманты, бо мы хочам іх памятаць. Але яскравымі момантамі могуць быць не толькі шчаслівыя імгненні. Нашыя дзіцячыя страхі, яны крочаць разам з намі і жывуць, там, дзесьці далёка ў нашай свядомасці. Я не магу дакладна сказаць, з якога ўзросту я памятаю сябе. Некаторыя абрыўкі карцінак, якія ўстаюць у маёй памяці, сведчаць, што гэта зусім раннія гады майго жыцця.

Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Фота "Радыё Свабода" Актывісты з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрымання і дзеянні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрымання і Чыгуначнага РАУС Гомеля, паведамляе "Радыё Свабода".

Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб. Фота БелаПАН Вялікабрытанія і Еўрасаюз у цэлым сур'ёзна ставяцца да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, заявіла 24 кастрычніка ў інтэрв'ю БелаПАН брытанскі пасол Фіёна Гіб.

Алесь Бяляцкі. Фота: DW / N.Jolkver У Таліне 25 кастрычніка пачынае працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (КГС УП). Для абмеркавання перспектываў інтэграцыйнага праекта Еўрапейскага Саюза сабраліся каля 300 удзельнікаў, з іх два дзясяткі прадстаўляюць Беларусь.

Закрыццё IV Беларускага праваабарончага форуму. Вільня, 22 кастрычніка 2017 г. Прадстаўнікі арганізацый, якія ўваходзілі ў арганізацыйны камітэт IV Беларускага праваабарончага форуму, падчас закрыцця мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі ад двухдзённай працы і чаканнямі адносна далейшай сумеснай дзейнасці.