- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскія праваабаронцы адзначылі Дзень правоў чалавека сумесным выступам у грамадскім цэнтры «Кола». Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэта, Магілёўскага праваабарончага цэнтра, ПЦ«Вясна», незалежнага прафсаюза РЭП і цэнтра па абароне правоў дзяцей распавялі, чым жыла праваабарончая супольнасць горада ў 2017 годзе. Прапануем рэпартаж ад mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні святкавання чарговай гадавіны прыняцця важнага для чалавецтва дакумента – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у Светлагорску прадстаўнікамі ПЦ “Вясна” была зладжана нетрадыцыйная акцыя.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні Сусветнага дня абароны правоў чалавека "Новы Час" папрасіў ацаніць тэндэнцыі за год праваабаронцу Валянціна Стэфановіча. «Горш, чым у мінулым годзе», — адназначна сказаў ён. Пагоршыла сітуацыю, па словах Стэфановіча, сама ўлада, зрабіўшы абсалютна неразумны крок, пра небяспеку якога папярэджвалі ці не ўсе.
- Катэгорыя: Вясна
7 снежня прадпрымальнік з Полацка Генадзь Бердзянёў атрымаў па пошце рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Мінска, згодна з якім ён прызнаны вінаватым у парушэнні устаноўленнага парадку правядзення массавых мерапрыемстваў і прыцягнуты да адказнасці па артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за удзел у акцыі пратэста 21 кастрычніка у Мінску. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла актывісту штраф у памеры 25 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС г. Мінска па факце жорсткага і бесчалавечага абыходжання з актывісткай прафсаюза РЭП Галінай Лагацкай.
- Катэгорыя: Вясна
8 снежня ў мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” беларуская праваабарончая супольнасць урачыста ўзнагародзіла лаўрэатаў дзевятай Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў 2017 года ў трох намінацыях – “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
- Катэгорыя: Вясна
Дагэтуль на беларуска-украінскай мяжы ў пункце пропуску Новая Гута трымаюць грамадзкага актывіста з Рэчыцы Ігара Міхалеўскага.
- Катэгорыя: Вясна
7 снежня ў “Кнігарні Ў” заснавальнікі прэміі Беларускі Пэн-цэнтр і Радыя Свабода назвалі пераможцаў 2017 года. Па словах дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука на конкурс было прадстаўлена больш за дзесятак твораў, аднак далёка не ўсе яны будуць узнагароджаныя і нават згаданыя.
- Катэгорыя: Вясна
Падчас падрыхтоўкі скаргі у Генеральную пракуратуру па пытанні неабходнасці зменаў у рашэнні выканкамаў рэгіянальных гарадоў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў стала вядома, што Наваполацкі гарвыканкам усё ж унёс змены сваім Рашэнне "Аб некаторых пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Наваполацку і вызначэння аплаты расходаў па іх правядзенню".
- Катэгорыя: Вясна
14 снежня стартуе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Watch Docs Belarus ў Мінску.