- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства. Прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах - кансультацыі па тэлефоне і электроннай пошце, і асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасці. Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокаму колу пытанняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а менавіта:
- Катэгорыя: Вясна
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, якога 2 кастрычніка асудзілі на 15 сутак за акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі, 11 кастрычніка забралі на суткі, адзначаецца на сайце БХД.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 12 кастрычніка прызнаў канфіскаваныя падчас налёту на сустрэчу з былым расійскім палітвязнем Аляксеем Сутугай друкаваныя выданні матэрыяламі, якія ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізма.
- Катэгорыя: Вясна
Прозвішчы 24 ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня патрапілі ў рапарт, складзены супрацоўнікамі міліцыі на імя начальніка Цэнтральнага РУУС. Менавіта гэта дакумент і стаў падставай для складання адміністратыўных пратаколаў па артыкуле 23.34 (арганізацыя альбо ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве) КаАП РБ. Апроч людзей, пазначаных у рапарце, пад пераслед патрапілі і іншыя актывісты. Так, напрыклад, суд над Аляксандрам Вянгерскім адбыўся пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі ідэнтыфікавалі яго пасля інфармацыі ў СМІ пра акцыю з б-ч-б сцягам на “Барысаўарэне”.
- Катэгорыя: Вясна
11 кастрычніка ў Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём, паведамляе сайт незалежнага прафсаюзу РЭП.
- Катэгорыя: Вясна
Суд над праваабаронцам з Баранавіч Аляксандрам Вайцешыкам перанесены. На першым судовым паседжанні, якое адбылося 12 кастрычніка, Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу, што і стала падставай для пераносу разгляду.
- Катэгорыя: Вясна
11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам, гісторыкам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым быў затрыманы праваабаронца з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык.
- Катэгорыя: Вясна
10 кастрычніка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Фёдарава М.А. прызнала актывістку Маю Навумаву вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 верасня на плошчы Якуба Коласа (паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам, расійскі гісторык і філосаф з Расіі Пётр Рабаў, лекцыя якого была сарваная міліцыяй у Гродна, быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка. Ён збіраўся вярнуцца ў Расію, аднак верагодна не паспеў з'ехаць - быў затрыманы ў Баранавічах.
- Катэгорыя: Вясна
10 кастрычніка ў Магілёўскім цэнтры “Кола” больш за тузін чалавек разважалі, што можна зрабіць з варварскай практыкай у нашай краіне.