- Катэгорыя: Вясна
У адукацыйнай прасторы PUNKT 6 кастрычніка ўзважвавалі усе “за” і “супраць” смяротнага пакарання ў Беларусі. Публічная дыскусія з удзелам праваабаронцаў “Вясны” адбывалася ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праводзіцца з 5 па 10 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Гомелі 5 кастрычніка адбыўся кінапаказ мастацкага фільма “Сальвадор”, які дапамагае з розных бакоў паглядзець на праблему забойства чалавека дзяржавай.
- Катэгорыя: Вясна
29 верасня Саветам Міністраў у Палату прадстаўнікоў быў унесены праект “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў”. Праз некалькі дзён ён быў прыняты Палатай прадстаўнікоў, адобраны Саветам Рэспублікі і падпісаны прэзідэнтам краіны. Чаму ўнесеныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці, тлумачыць юрыст Праваабрончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2011 г. Калі ў 2010 годзе былі разстраляныя Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук, памятаю, як мяне ахапіла пачуцьцё абурэньня і бязсільля.
- Катэгорыя: Вясна
Футбольны заўзятар Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Праваабаронцам пра гэта паведаміў грамадскі актывіст з Вялейкі Аляксей Сюдак, якому Вянгерскі даслаў ліст.
- Катэгорыя: Вясна
Аб'яднанне намаганняў з актывістамі глабальнага абаліцыянісцкага руху з'яўляецца чарговым крокам беларускіх праваабаронцаў на шляху да спынення смяротнага пакарання ў сваёй краіне. Разам з тым Беларусь абазначылася на мапе свету як месца, дзе расстрэльныя прысуды нярэдка выносяцца прадстаўнікам найбольш уразлівых групаў насельніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
У адказ на заяўленую Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў у Сусветны дзень барацьбы за годную працу 7 кастрычніка дэманстрацыю па маршруце ад кінатэатра "Кастрычнік" да плошчы Бангалор ўлады Мінска прапанавалі задаволіцца мітынгам у парку Дружбы народаў, ці парку 50-годдзя Кастрычніка, ці ў Кіеўскім скверы. Прычым, намеснік старшыні Мінгарвыканкама І. Юрэвіч, які падпісаў гэтую адмову, у якасці аргумента спасылаецца на арт.9 Закона "Аб масавых мерапрыемствах», маўляў, будуць створаныя перашкоды для руху транспарту. Аднак раней усе дэманстрацыі дазваляліся ўладамі менавіта па гэтым маршруце.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява, скіраваная на ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і пашырэнне міжведамаснага супрацоўніцтва ў сферы выкаранення мовы варожасці і процідзеяння дыскрымінацыі, была прынятая ў выніку нацыянальнай кансультацыі па гэтых пытаннях.
- Катэгорыя: Вясна
Шостае ўпраўленне ГУБАЗіК накіравала ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы заяву аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, канфіскаванай падчас брутальнага налёту на мерапрыемства ў Баранавічах 27 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску, 3 кастрычніка, былі пакараныя штрафамі журналісты Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук за парушэнне артыкула 22.9 КаАП Беларусі — супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”.