Жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч, вычарпаўшы нацыянальныя сродкі абароны, аспрэчыў ў Камітэце па правах чалавека ААН законнасць існавання ў краіне лячэбна-працоўных прафілакторыяў.

Ларыса Шчыракова ў судзе 28 верасня 2017 года. Фота: "Гомельская Вясна". У судзе Гомельскага раёну 28 верасня адбыўся суд над журналістам – фрылансерам Ларысай Шчыраковай. Журналістку традыцыйна вінавацяць у “незаконным вырабе прадукцыі СМІ”, ёй закідваюць стварэнне сюжэту пра заняпад аўтарынку “Асаўцы”, які быў у этэры спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. Інфармацыю пра суд падае сайт "Гомельскай Вясны". 

Алесь Міхалевіч. Фота: nn.by Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які  быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, два гады таму вярнуўся на радзіму. Аднак крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да палітыка да гэтага часу не закрылі.

Затрыманне Аляксандра Вянгерава на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак. У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля.

Спікеры круглага стала: Сяргей Наўродскі і Дзмітрый Бабіцкі (CASE Belarus), Валерый Журакоўскі (МАГА «АКТ») Дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маладыя людзі з інваліднасцю, зняволеныя - іх становішча стала прадметам абмеркавання на круглым стале «Актуальныя праблемы ўразлівых групаў насельніцтва: беларускі і еўрапейскі вопыт», які сабраў у Мінску 28 верасня беларускіх і замежных экспертаў у галіне сацыяльных даследаванняў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, у тым ліку праваабарончых.

Марына Кастылянчанка, Марына Дубіна, Ігар Трухановіч, Яўген Дзяткоўскі, Анісія Казлюк Сацыяльныя актывісты, у якіх 26 верасня праходзілі ператрусы, правялі прэс-канферэнцыю, падчас якой распавялі падрабязнасці таго, што адбывалася ў той дзень у іх дамах.

Андрэй Жылко. Фота з фэйсбуку Аліны Нагорнай. У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 верасня вынесеная пастанова аб прыцягненні да адміністратыўнай аказнасці актывіста Антона Жылко.

Арцём Леўчанка. Фота Радыё Свабода. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Суддзя Петрыкаўскага раённага суда Андрэй Багданік прызнаў вінаватым гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі ў МЗС і на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў, што складае 920 рублёў. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Ганна Бахціна. Фота: Вадзім Заміроўскі / Tut.by Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі, паведамляюць naviny.by.