Мікалай Статкевіч Як перадае Радыё "Свабода", на выхадзе зь менскага офісу прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.

Раман Халілаў. 22 верасня суд Завадскога раёна Мінска працягвае разгляд адміністрацыйнай справы сацыяльнага актывіста Рамана Халілава, якога вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнню Міхаілу Жамчужнаму тых ўмоваў адбыцця пакарання, пры якіх яго бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў былі б гарантаваныя.

Уладзімір Някляеў пасля 7 сутак арышту. Фота: Радыё Свабода. Палітык і паэт Уладзімір Няклеў 22 верасня выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсціна ў Менску.  Ён быў асуджаны за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Аляксандр Мех у судзе 16 жніўня 2017 года. 21 верасня ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі кобрынскіх супрацоўнікаў міліцыі на спыненне адміністратыўнай справы ў дачыненні да Аляксандра Меха.

Шыльда Следчага камітэта РБ. 21 верасня меўся скончыцца тэрмін следства па рэзананснай справе “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якое працягвалі на паўгода.

Вячаслаў Касінераў Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суду Цэнтральнага раёна Мінска, які не задаволіў пазоў анархіста па абароне гонару і годнасці. Касінераў просіць адмяніць папярэдняе і прыняць новае рашэнне па справе.

Налепкі пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук міліцыі ў Светлагорску Кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь накіравалі Пярэчанні ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з індывідуальным зваротам Валянціны Акуліч, сын якой нечакана загінуў у Светлагорскім ІЧУ 26 траўня 2012 года.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны Праваабаронца Таццяна Рэвяка распавядае сайту palitviazni.info пра тое, як “прэсуюць” палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Сайд-івент праваабаронцаў постсавецкіх краінаў у межах канферэнцыі АБСЕ. Варшава, 19 верасня 2017 Вострым праблемам, з якімі працуюць праваабаронцы ў постсавецкім рэгіёне, прысвечаны асобныя паралельныя мерапрыемствы ў межах Нарады па чалавечым вымярэнні АБСЕ, якая праходзіць у Варшаве. На розных пляцоўках да міжнароднай супольнасці даводзіцца праблема ціску на адвакатаў і палітычна матываваны пераслед розных групаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.