Уладзімір Лабковіч. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Еўразвяз плануе выдзеліць 14,5 млн еўра для падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі. Пра гэта напярэдадні паведамілі на сустрэчы намесніка міністра эканомікі Паўла Уцюпіна з кіраўніком аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Фрэдэрыкам Кунэ.

Ігар і Святлана Комлік. Фота з сямейнага архіву. Больш за паўтара месяца Святлана Васільеўна Комлік штодзень чакае вестак ад мужа, прафсаюзнага актывіста і галоўнага бухгалтара РЭП Ігара Комліка. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і на час следства пакінулі за кратамі следчага ізалятара №1. Праўда, не пра ўсё можна напісаць на паперы так, каб ліст, з добрай волі цэнзара, пакінуў змрочныя сцены Валадаркі. Ды ўсё адно - кожны ліст з-за кратаў – гэта хваляванне, трывога, надзея. А здараецца, што і радасць. Вось як зусім нядаўна было.

У Гомелі міліцыя ўзмацняе ціск на незалежных журналістаў, чые матэрыялы зьяўляюцца ў эфіры спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».

Колькасць і сур’ёзнасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ працягваюць расці цягам апошніх трох гадоў, гаворыцца ў справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ), апублікаванай 15 верасня 2017 года.

Афіша сустрэчы: mspring.online Пра правы чалавека, літаратуру і Беларусь – у Магілёў 22 верасня прыедзе былы палітвязень, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі. Сустрэча адбудзецца ў грамадскім цэнтры «Кола» ў 18-30. 

Мурал Франчэска Басалеці. Фота: kyky.org Удзень 18 верасьня невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі і зьвезьлі ў невядомым напрамку аргентынскага мастака Франчэска Басалеці, а таксама ягонага памочніка.

Ігар Комлік Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 15 верасня суд Партызанскага раёна разгледзеў скаргу Ігара Комліка на меру стрымання - пад вартай. У скарзе ён прасіў змяніць меру стрымання, бо лічыць што яна ўжыта да яго безпадстаўна і ва ўтрыманні яго пад вартай падчас следства няма неабходнасці.

Уладзімір Някляеў. Фота Радыё Свабода Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", Уладзімір Някляеў перастаў выходзіць на сувязь з раніцы 15 верасня. Пазней яго жонка змагла даведацца ад дзяжурнага адваката з суду Савецкага раёна г. Мінска, што ён быў затрыманы і асуджаны на 7 сутак арышту.

Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама. Сродкі масавай інфармацыі Беларусі абляцела навіна аб тым, што ў Глыбокім уведзена каменданцкая гадзіна з-за вучэнняў "Захад-2017", спасылаючыся на паведамленне на сайце Глыбоцкага райвыканкама:

Журналіст Зміцер Лупач. Зьміцер Лупач атрымаў позву ў Глыбоцкі райаддзел міліцыі, дзе даведаўся, што супраць яго распачатая справа за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» паводле артыкула 22.9 КаАП. Пра гэта паведамляецца на сайце Радыё Свабода.