- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскі актывістс «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Ганцавічах. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк:
- Катэгорыя: Вясна
У Стамбуле праходзіць судовы працэс над 11 праваабаронцамі, уключаючы кіраўніцу мясцовага аддзялення міжнароднай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і двух выкладчыкаў з Германіі і Швецыі. Восем з іх былі вызваленыя з-пад арышту пад падпіску аб нявыездзе да заканчэння судовага працэсу.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхару горада Баранавічы Яўгену Жураўскаму суд прызначыў штраф памерам 230 рублёў (10 базавых велічынь), грамадзяніну РФ Аляксею Сутуге - 575 рублёў (25 базавых велічынь), паведамляе intex-press. Суд вынес рашэнне ў аўторак, 24 кастрычніка. Яўгена Жураўскага абвінавачвалі ў захоўванні інфармацыйная прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, з мэтай распаўсюджвання (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ), Аляксея Сутугу - у перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае прыкметы праяў экстрэмізма (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ), а таксама ў перавозцы з мэтай распаўсюджвання друкаванай інфармацыйнай прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, якая была ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 17:11 КаАП РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Чалавечы мозг нагадвае папсаваны кампутар. Ён не захоўвае ўсю інфармацыю, якую мы атрымліваем на працягу свайго жыцця. Ен карэктуе яе, зацірае і знішчае, захоўваючы такім чынам наш душэўны супакой і псіхіку. Не ўсё тое, што перажылі і бачылі ў жыцці, мы хочам захаваць у аператыўнай памяці свайго мозгу. Мы памятаем шчаслівыя моманты, бо мы хочам іх памятаць. Але яскравымі момантамі могуць быць не толькі шчаслівыя імгненні. Нашыя дзіцячыя страхі, яны крочаць разам з намі і жывуць, там, дзесьці далёка ў нашай свядомасці. Я не магу дакладна сказаць, з якога ўзросту я памятаю сябе. Некаторыя абрыўкі карцінак, якія ўстаюць у маёй памяці, сведчаць, што гэта зусім раннія гады майго жыцця.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрымання і дзеянні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрымання і Чыгуначнага РАУС Гомеля, паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
У Таліне 25 кастрычніка пачынае працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (КГС УП). Для абмеркавання перспектываў інтэграцыйнага праекта Еўрапейскага Саюза сабраліся каля 300 удзельнікаў, з іх два дзясяткі прадстаўляюць Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі арганізацый, якія ўваходзілі ў арганізацыйны камітэт IV Беларускага праваабарончага форуму, падчас закрыцця мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі ад двухдзённай працы і чаканнямі адносна далейшай сумеснай дзейнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Амаль праз год пасля затрымання Вярхоўны суд вызваліў Маю Навумаву ад адміністрацыйнай адказнасці за нібыта аказанае непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Пасланне Генеральнага сакратара з нагоды Дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які адзначаецца 24 кастрычніка.