Сяргей Шыптэнка, Дзмітрый Алімкін і Юры Паўлавец. Калаж TUT.BY Прад'яўленае абвінавачванне аўтарам шэрагу інфармацыйных рэсурсаў за распальванне нацыянальнай варожасці. Пра гэта заявіла ў эфіры «Альфа-радыё» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляе БАЖ.

Інтэрнат перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі. Фота "Радыё Свабода" Інтэрнат, у якім жыве праваабаронца Сяргей Драздоўскі, перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі, паведамляе "Радыё Свабода".

Мехман Аліеў. Фота Human Rights House Network Праваабарончы цэнтр “Вясна” падтрымлівае заклік Фонда Дамоў правоў чалавека на адрас уладаў Азербайджана да неадкладнага і безумоўнага вызвалення дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва “Туран” Мехмана Аліева, які, услед за іншымі праваабаронцамі і незалежнымі журналістамі краіны, патрапіў пад крымінальны пераслед.

Максім Вінярскі. Фота Радыё Свабода. У Мінску 28 жніўня быў затрыманы актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» актывістка Вольга Нікалайчык.

Ілюстрацыйнае фота the-village.ru Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі заклікаў расійскія ўлады змагацца з ксенафобскімі праявамі ў спорце, у прыватнасці, у футболе, а таксама скончыць з расавымі забабонамі сярод паліцэйскіх. Эксперты Камітэта асудзілі паведамленні аб нападах неанацысцкіх групаў і «казачых патрулёў» на мігрантаў з Азіі, цыганаў і афрыканцаў, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

Назіральнікі "Вясны", злева Аляксей Лойка. Фота з сацсетак Юрысту Праваабарончага цэнтра «Вясна» Аляксею Лойку Следчы камітэт Першамайскага раёна г. Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця падчас уварвання ў офіс арганізацыі сёлета 25 сакавіка.

Марына Адамовіч. Фота "Радыё Свабода" Паводле інфармацыі, якую 28 жніўня атрымала жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч у судзе Маскоўскага раёна Мінска, апазіцыйны палітык быў арыштаваны на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 30 сакавіка. Пастанова аб адміністрацыйным арышце была вынесена 15 траўня і ўступіла ў сілу 23 траўня. Пры гэтым Мікалаю Статкевічу ніхто не паведамляў ні пра заведзеную справу, ні пра рашэнне суда, пра які ён таксама не ведаў.

Аляксей Сутуга з паплечнікам у пастарунку. Фота pramen.io Як паведамілі праваабаронцам “Вясны”, 27 жніўня каля 14.00 у Баранавічах было затрымана каля 15 чалавек, якія прыйшлі на сустрэчу з былым палітвязнем Расіі, анархістам Аляксеем Сутугай.

Мікалай Статкевіч Апазіцыйны палітык быў арыштаваны апоўдні 26 жніўня і дастаўлены ў у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Яго жонцы Марыне Адамовіч, якая паведаміла пра арышт, не ўдалося высветліць дакладную падставу гэтага арышту.

Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online Фрылансерку Аліну Скрэбунову абвінавацілі ў незаконным вырабе тэлесюжэта пра сабак і валанцёрства для тэлеканала «Белсат», піша магілёўскі праваабарончы сайт mspring.online.