- Катэгорыя: Вясна
Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч 31 жніўня выйшаў на свабоду пасля пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам, спраўджваецца прагноз пра тое, што адбыццё 15-суткавага арышту па іншай справе праваахоўнікі пакінулі на пасля, каб ізаляваць яго на час запланаванай вераснёўскай акцыі Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
- Катэгорыя: Вясна
22 жніўня 2017 года дзяржава-удзельнік прадставіла Камітэту па правах чалавека ААН інфармацыю па індывідуальным паведамленні Ульяны Захаранка, зарэгістраваным за №2991/2017, у якой указала, што ёю не былі вычарпаны ўсе даступныя сродкі абароны на нацыянальным узроўні. Пра гэта паведамляе Беларускі дакументацыйны цэнтр.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 1 верасня, у судзе Савецкага раёну Мінска адбудзецца чарговае паседжанне па пазове актывіста Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ: Беларусь сёння”. Былы палітвязень лічыць, што ў артыкуле “Анархія, маць…”, які выйшаў 29 траўня 2017 на сайце газеты за аўтарствам Андрэя Мукавозчыка, змешчана інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці і прыніжае яго гонар і годнасць. Аднак ці магчыма выйграць справу такога кшталту?
- Катэгорыя: Вясна
Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Пяшко абвінавачваюць у правядзенні ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Адміністрацыйны пратакол аб парушэнні артыкула 23.34 КаАП на яго быў складзены 18 жніўня ў Цэнтральным РАУС Гомеля.
- Катэгорыя: Вясна
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў пытаньнях правоў чалавека Валерыя Луткоўская просіць упаўнаважаную ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяну Маскалькову праверыць інфармацыю аб магчымым затрыманьні і высьветліць месцазнаходжаньне грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба, які на днях зьнік на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё "Свабода", «Моладзь БНФ» атрымала чарговую адмову ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
- Катэгорыя: Вясна
Генэральная пракуратура Беларусі чарговым разам адмовілася рэабілітаваць выдатную беларускую паэтку Ларысу Геніюш. Зварот у Генпракуратуру летась накіравалі актывісты «Моладзі БНФ», паведамляе Радыё "Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з заклікам паўплываць на тое, каб быў спынены пераслед журналістаў-фрылансераў, якіх сёлета судзілі ажно 35 разоў.
- Катэгорыя: Вясна
Гэтым летам Міністэрства юстыцыі праводзіла праверку працы шэрагу адвакатаў, па выніках якой была прызначаная пазачарговая атэстацыя часткі з іх, што можа пацягнуць за сабой пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій.