Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: sputnik.by 25 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска разглядаюцца справы па арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі) у дачыненні да Алеся Сіліча, Марыі Арцыбашавай, Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай - беларускіх журналістаў, чые матэрыялы з'яўляюцца на тэлеканале «Белсат».

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы адразу 12 актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з Гомеля на правядзенне мірных сходаў і выказванне свайго меркавання. Адпаведнае рашэнне па справе “Зінаіда Шуміліна і іншыя (№2142/2012)” прынятае на апошняй 120-й сесіі КПЧ, якая прайшла ў Жэневе ў ліпені бягучага года, паведамляе “Гомельская вясна”

Міжнародная арганізацыя 24 жніўня асудзіла перасьлед незалежных журналістаў у Беларусі, зьвярнуўшы ўвагу на працяглыя судовыя працэсы над пяцьцю журналістамі. Заяву «Рэпартэраў бязь межаў» пераказвае "Свабода".

Стас Івашкевіч. 24 жніўня Лідскі раённы суд пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (420 рублёў) журналіста тэлеканалу «Белсат» Станіслава Івашкевіча, паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў зроблены журналістам сюжэт пра вёску пад Лідай, якая тоне ў гноі, што трапляе ў наваколле з мясцовага свінакомплексу, 

Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана "Human" (арыгінал з рускімі субтытрамі) у Гомелі. Першы кінапрагляд адбудзецца ўжо ў наступную сераду - 30 жніўня.

Дзяніс Рабянок, фота з асабістай старонкі ў Фэйсбуку Калінкавіцкія ўлады адмовілі актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Дзянісу Рабянку ў правядзенні пікету ў цэнтры горада. Ён хацеў выказаць салідарнасць з патрапіўшымі пад крымінальны пераслед Генадзем Фядынічам і палітвязнем Ігарам Комлікам. З адказам райвыканкама актывіст не згодны, паведамляе praca-by.

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders глыбока занепакоеная нядаўнімі дзеяннямі беларускіх уладаў і асуджаюць пераслед двух праваабаронцаў — старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.

Фота Радыё Свабода Cуддзя Лоеўскага раённага суду Іван Цалкоў 23 жніўня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Як паведамляе "Гомельская Вясна", такое рашэнне было прынята, таму што скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна было прыцягваць да адказнасці за адміністрацыйны ўчынак. 

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency У Базар-Каргонскім судзе Джалалабадскай вобласці Кыргызстана павінна было адбыцца судовае слуханне па пазове адваката вязня сумлення Азімжана Аскарава, які патрабуе прызнаць незаконным арышт, накладзены на дом праваабаронцы раённай пракуратурай.