- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковiча затрымалі 18 жніўня прыблізна а першай гадзіне дня. Пра гэта праваабарончаму сайту mspring.online паведаміла ягоная маці. Пры затрыманні сына яна не прысутнічала. Пра затрыманне ёй паведаміў следчы. Наступныя 72 гадзіны актывіст будзе знаходзіцца пад вартай. За гэты час яму мусяць альбо прад’явіць абвінавачаньне ў крымінальным злачынстве, альбо адпусціць.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля сакавіцкіх падзей Праваабарончаму цэнтру “Вясна” было вядома пра як мінімум 12 аглядаў у кватэрах розных актывістаў. У большасці выпадкаў канфіскаваную маёмасць на працягу двух месяцаў людзям вярнулі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна г. Мінска 17 жніўня распачаў разгляд позвы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ. Беларусь сёння”.
- Катэгорыя: Вясна
У мінулую нядзелю, 13 чэрвеня, у Адзесе адбылося шэсце прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці «Марш роўнасці Odessa Pride 2017». На мерапрыемстве прысутнічалі нацыянальныя назіральнікі з «ОЗОН», а таксама валанцёры Праваабарончага цэнтру «Вясна» у якасці прадстаўнікоў Міжнароднай сеткі назіральнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака вінавацяць у “парушэнні парадку араганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў” па артыкуле 23.34 КаАП.
- Катэгорыя: Вясна
«Дзеяньні вашы слушна кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП... Падставаў да адмены, зьмены пастановаў ня маецца», – такую выснову зрабіў старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак, разгледзеўшы наглядную скаргу праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, пакаранага 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мерапрыемствах, што прайшлі ў Віцебску 25 і 26 сакавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta працуе з сучаснымі выклікамі для правоў чалавека ў трох тэматычных кірунках: 1) прасоўванне і абарона фундаментальных правоў мігрантаў і бежанцаў у межах узятых на сябе Беларуссю міжнародных абавязацельстваў; 2) адвакатавання ў сферы лічбавых свабод (правоў чалавека ў лічбавую эпоху); 3) пытанні антыдыскрымінацыі і процідзеяння расізму.
- Катэгорыя: Вясна
У Кобрыне супрацоўнікамі мясцовай міліцыі затрыманы грамадскі актывіст Алесь Мех. Яго затрымалі а 10-й раніцы 15 жніўня ў кватэры знаёмага Дзмітрыя Чарніцкага, які раней дапамагаў Меху на выбарах.