Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля. Збіты ў траўні супрацоўнікамі міліцыі жыхар Фаніпаля Сяргей Ткачэнка паскардзіўся ў МУС на пазапрацэсуальныя зносіны і псіхалагічны ціск, які ўчынілі ў дачыненні да яго і ягонай жонкі міліцыянты.

Генеральны сакратар Глабальнага саюза IndustriALL Вальтэр Санчэс і генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МПК) Шаран Бароў выказалі глыбокую занепакоенасць і абурэнне ў сувязі з нядаўнімі ператрусамі ў офісах Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў (БНП) і Беларускага прафсаюза работнікаў радыё-электроннай прамысловасці (РЭП) у сваім лісце на адрас прэзідэнта, міністра замежных спраў і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Журналіст Аляксандр Баразенка ў судзе. Фота: baj.by У судзе Першамайскага раёну Менску 9 жніўня працягваецца суд над апэратарам «Белсату» Аляксандрам Баразенкам. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні аўтарскіх правоў пры выкарыстаньні брэнду «Белсат», паведамляе Радыё "Свабода"

Алег Волчак. Фота: belprauda.org Менскі гарадзкі суд у трэці раз адмяніў рашэньне суду Фрунзенскага раёну, які прызнаваў праваабаронцу Алега Воўчака вінаватым у несанкцыянаваным удзеле ў «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.

Праваабаронца Сяргей Усцінаў. Фота: udf.by Праваабаронца Сяргей Усцінаў накіраваў Міністру ўнутраных спраў Беларусі скаргу на адказ на калектыўны зварот, які сабраў 364 подпісы.  Пра гэта паведамляе сайт "Супраць катаваньняў".

Ілюстрацыя з сайта mspring.online Інфармацыйна-аналітычная група moloko даследавала друкаваныя СМІ вобласці, якія выходзілі на працягу 2016 года, на прадмет hate–speech. Сайт mspring.online прадстаўляе вынікі гэтага маніторынгу.

Рада Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, і Ігара Комліка, які з 2 жніўня знаходзіцца пад вартай.

Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org Цяпер ураду Беларусі давядзецца шукаць адказ на пытанне, чаму за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах» улада пераследвае апанентаў арыштамі і штрафамі, не суразмернымі сярэдняй заработнай плаце ў краіне. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) прыняло да разгляду скаргу аднаго з гомельскіх актывістаў вясновых акцый пратэстаў Уладзіміра Кацоры.

Аляксандр Здзвіжкоў Супрацоўнікі Следчага камітэту правялі ператрус у кватэры беларускага журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Забралі кампутар і карту памяці.  Пра гэтіа паведамляе прэс-служба БАЖ. 

У суд Заводскага раёна даставілі Дзмітрыя Навуменку, які быў затрыманы 5 жніўня разам з Іванам Лісаўцом пасля канцэрту “Крамбамбулі”. Справу ў дачыненні да Дзмітрыя па арт. 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” разглядае Алена Някрасава.