Праваабаронца Гары Паганяйла. Фота: irp-blr.org Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавёў сайту palitviazni.info пра рэпрэсіўныя хвалі ў Беларусі, справу “Белага Легіёна” і беларускіх палітвязняў.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.

Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў. Фота: kp.ua Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў, які спрабаваў схавацца ад перасьледу на тэрыторыі Беларусі, зьнік 29 ліпеня, і дагэтуль ягонае месцазнаходжаньне невядомае. Пра факт знікнення апазіцыянера паведамляе Радыё Свабода.

Генадзь Бердзянёў. Фота: Радыё Свабода  У сакавіку 2017 года супраць аднаго з лідэраў незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», прадпрымальніка з Полацка Генадзя Бердзянёва была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь  - публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул  прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Справа ўзбуджаная па заяве іншага прадпрымальніка - Сяргея Кавалёва з Наваполацку, з якім Генадзь вёў перапіску ў каментарах у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў. Фота Радыё Свабода Пасля двух месяцаў абскарджвання судовай пастановы на штраф за нібыта гучную лаянку гомельскі рэгіянальны кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў звярнуўся ў Вярхоўны суд. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".

Праваабаронцы атрымалі адказ на калектыўны зварот па змяненні ўмоў утрымання адміністрацыйна арыштаваных, пад якім падпісалася 364 чалавек, паведамляецца на сайце protivpytok.org.

Суд Першамайскага раёна г. Мінска 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП), якое адбылося 7 ліпеня.

Вячаслаў Касінераў Вячаслаў Касінераў звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска з позвай аб абароне годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды. Адказчыкамі заяўленыя “Агульнанацыянальнае тэлебачанне” і вядучая яго тэлепраграммы “Нашыя навіны” Кацярына Тышкевіч, Міністэрства ўнутранных спраў і начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў.

Судовая зала. Адзін з удзельнікаў Дня волі Валянцін Кучмінскі, якога за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 27 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам, падаў скаргу на пастанову суда. Аднак 13 красавіка ягоная скарга была вернутая без задавальнення, паколькі па меркаванні суда, былі прапушчаныя тэрміны абскарджвання – 10 дзён з дня атрымання копіі судовай пастановы.