Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч Журналіст Уладзімір Лапцэвіч абскардзіў у Магілёўскім абласным судзе рашэнне раённага суддзі Алены Літвіной, якая аштрафавала яго на 45 базавых велічынь за публікацыі ў польскім штотыднёвіку для беларусаў «Ніва».

Ігар Комлік Сын бухгалтара прафсаюзу РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін расказаў Свабодзе, што ў камэры, дзе сядзіць бацька, 16 чалавек. Сьледчых дзеяньняў зь ім пакуль не вядзецца, піша Радыё "Свабода".

Пад час сходу Сацыяльна-хрысьціянскага руху Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд саскаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі нанерэгістрацыю іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.

Кацярына Андрэева. Фота: Белсат. Журналістка Кацярына Андрэева атрымала па пошце адразу два адміністратыўных пратаколы з Цэнтральнага РУУС Менску за стрым з акцыі пратэсту 3 ліпеня і святкаванне Дня дэсантніка 29 ліпеня. Карэспандэнтку вінавацяць у «парушэннi заканадаўства аб СМІ» (ч.2 арт. 22.9 КоАП) у выглядзе супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі МЗС.

Зміцер Крэмянецкі. Фота: svaboda.org Генеральная пракуратура разгледзела зварот актывіста "Маладога фронту" Дзмітрыя Крэмянецкага аб кампенсацыі маёмаснага і маральнага ўрону за ўтрыманне яго пад вартай па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org Нягледзячы на аднолькавыя абвінавачваньні паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу («Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»), лідэра прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча абмежавалі падпіскай аб нявыезьдзе, а бухгальтар Ігар Комлік утрымліваецца пад вартай, піша Радыё "Свабода".

Святлана Алексіевіч 12 жніўня ў Гомелі праходзіла сустрэча Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з зацікаўленымі грамадзянамі, паведамляе Гомельская вясна.

Генадзь Фядыніч Кіраўніку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўленае абвінавачванне ў нясплаце падаткаў. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Мікалай Статкевіч. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля. Пракуратура Дзяржынскага раёна разглядзела зварот Сяргея Ткачэнкі, ў якім ён хадайнічаў пра адмену пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення яму цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі РАУС пры затрыманні 9 траўня 2017 года.