Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце, - піша by.soli-day.org. І мы будзем працягваць прыцягваць міжнародную ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Алесь Бяляцкі і Генадзь Фядыніч адказваюць на пытанні журналістаў 3 ліпеня 2017 года. Пад час імпрэвізаванай прэс-канферэнцыі, якую 3 ліпеня правялі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, было заяўлена, што  апошнія падзеі вакол прафсаюзу РЭП – не звычайная праца падаткавых органаў, а спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў, якая мае палітычны кантэкст. Генадзь Фядыніч распавёў журналістам, як разгортваліся ўчорашнія падзеі, звязаныя з ягоным затрыманнем, ператрусам  і допытам.

Бацька непаўнагадовай дзяўчыны М. з Ваўкавыску Васіль Валашчук паведаміў ПЦ “Вясна”, што 13 ліпеня на хатні нумар патэлефанаваў супрацоўнік Маскоўскага РУУС, які прадставіўся Андрэем Менцам. Да тэлефону падыйшла маці М., яна стала размаўляць з міліцыянерам праз гучную сувязь. Падчас размовы Андрэй Менц цікавіўся дзяўчынай, сказаў, што на яе заведзеная крымінальная справа за тое, што яна 3 ліпеня 2017 знаходзілася на несанкцыянаваным мітынгу ў г.Мінску і на пытанні, якія задаваў карэспандэнт ТБ Белсат, выказалася супраць дзейнай улады.

Журналіст Арцём Сізінцаў «Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту і суды над іх удзельнікамі ня толькі ў сваёй роднай Воршы, але і ў Магілёве, і ў Віцебску. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ацанілі актыўнасьць рэпартэра – ён быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.

Памяшканне прафсаюза РЭП пасля ператрусу 2 жніўня 2017 года. Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску ў дачыненні да двух службовых асоб прафсаюза РЭП – старшыні арганізацыі Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу РБ.

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў. У 2011 годзе аналагічная гісторыя здарылася з самім Бяляцкім, ён быў асуджаны на 4 з паловай гады за нясплату падаткаў, піша "Наша Ніва".

У мінскім офісе незалежнага прафсаюза РЭП сёння зранку адбыўся ператрус.

Юрый Казакевіч. Фота: pyx.by “Баранавіцкі актывіст “Руху за Свабоду” Юры Казакевіч  1 жніўня звярнуўся ў КПЧ са скаргай-паведамленнем на незаконныя дзеянні Свіслачскай міліцыі. Яе супрацоўнікі прыцягнулі актывіста да адміністратыўнай адказнасці па ч.1 арт. 23.34 КаАП за тое, што ён, разам са сваімі сябрамі 30 кастрычніка 2016 года на тэрыторыі горада Свіслач і ў вёсцы Якушоўка Свіслачскага раёна ўдзельнічаў у акцыі памяці паўстанцаў 1863 года”,  - расказаў “Брэсцкай вясне” праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша.

Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў. Фота: kp.ua Расейскаму актывісту партыі «Яблоко» з Цвярской вобласці Уладзіміру Ягораву, які прасіў палітычнага прытулку ва Украіне, потым быў вывезены з краіны невядомымі, а потым затрыманы ў сталіцы Беларусі, суд Кастрычніцкага раёнаМенска даў 2 сутак арышту «за нецэнзурную лаянку».