- Катэгорыя: Вясна
Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня пачаў у другі раз разглядаць справу сябра Руху «За Свободу» Алеся Аўсеенкі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі пратэсту 26 сакавіка.
- Катэгорыя: Вясна
31 ліпеня ўступае ў законную сілу пастанова суда Савецкага раёна Гомеля, па якой адміністрацыйны пераслед вядомага гомельскага блогера Максіма Філіповіча за вядзенне стрымаў на канале «Гарантый Няма» ў YouTube спынены праз адсутнасць складу правапарушэння.
- Катэгорыя: Вясна
Пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі плануе правесці ў Гомелі праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка. Такім чынам ён, разам з аднадумцамі, вырашыў прыцягнуць увагу грамадскасці да абвешчанай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International акцыі супраць смяротнага прысуду жыхару Нароўлі Аляксею Міхаленю.
- Катэгорыя: Вясна
27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася скарга адлічанага студэнта БДПУ Крысціяна Шынкевіча на рашэнне суду Маскоўскага раёну, які прызнаў адлічэнне студэнта поўнасцю законным. Мінгарсуд таксама не ўбачыў парушэнняў у дзеяннях адміністрацыі БДПУ і пакінуў рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі без зменаў.
- Катэгорыя: Вясна
Журналісту «Белсата» Стасу Івашкевічу прыйшла позва ў РАУС Ліды. Яго запрашаюць у кабінет да маёра міліцыі Івана Пыша, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы».
- Катэгорыя: Вясна
Вясна падчас абуджае не толькі прыроду. У Дзень Волі, 25 сакавіка, уся краіна ўскалыхнулася, калі па вуліцах дзясяткаў гарадоў прайшлі простыя беларусы, каб выказаць сваё слова супраць прынятага Дэкрэту №3. Дакумент, закрануў не ўсіх, але на «Маршы нетуняядцаў» апынуліся ў першую чаргу тыя, хто неабыякава ставіцца да лёсу Беларусі, піша "Віцебскі кур'ер".
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд адхіліў скаргу кіраўніка Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча на рашэнне суду Савецкага раёна, якое прадугледжвала арышт актывіста на 15 сутак за ўдзел у пікеце ў Курапатах.
- Катэгорыя: Вясна
27 чэрвеня група грамадзянаў у складзе каля 1500 чалавек атрымала з Палаты прадстаўнікоў адказ за № 20-06/228 на зварот аб ухіленні дыскрымінацыі беларускай мовы. Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", у звароце прапаноўвалася:
- Катэгорыя: Вясна
Дзяніс Марук, рэдактар сайта “Реальный Брест”, звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і Следчы камітэт пасля таго, як 28 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС горада Брэста. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня паўторна разгледзіць адміністратыўную справу сябра Руху «За Свабоду» Аляксандра Аўсеенкі. Яго аштрафавалі за ўдзел у сакавіцкай акцыі пратэсту, але Брэсцкі абласны суд у апеляцыйным парадку адмяніў гэтае рашэнне.