Ігар Неліповіч. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Зміцер Крэмянецкі. Фота - Антон Матолька Следчы камітэт адмяніў уласную пастанову аб прызнанні за актывістам Дзмітрыем Крэмянецкім права на пакрыццё шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе крымінальны працэс. Новая пастанова была вынесеная 12 ліпеня.

Кастусь Смолікаў. Пікет супраць правядзеньня вучэньняў «Захад-2017» мусіў прайсьці 15 ліпеня а 12-й гадзіне ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў Віцебску – у месцы, адмыслова адведзеным рашэньнем гарвыканкаму пад масавыя мерапрыемствы. Пра гэта піша "Віцебская Вясна".

Пры параўнанні сітуацыі ў Беларусі і Азербайджане можна адзначыць, што ўлады абедзвюх краінаў паміж сабой абменьваюцца досведам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, перыядычна даводзіцца назіраць хвалі пераследу праваабаронцаў то ў адной, то ў другой краіне. І нават артыкулы крымінальнага кодэксу пры гэтым выкарыстоўваюць адны і тыя ж: за ўхіленне ад сплаты падаткаў у 2011 годзе ў Беларусі быў асуджаны Алесь Бяляцкі, а ў 2014-2015 годзе гэты артыкул уваходзіў у пералік абвінавачанняў супраць шэрагу аўтарытэтных праваабаронцаў Азербайджана - Анара Мамедлі, Лэйлы Юнус, Інтыгама Аліева. На шчасце - сёння яны ўжо на волі. На жаль - іх вызваленне не азначае спыненне палітычна матываванага пераследу грамадзянскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў у абедзвюх краінах.

Кітайскі праваабаронца Лю Сяабо (1955 - 2017) “Як вы думаеце, цяпер кітайскія ўлады яго выпусцяць?” Гэтае пытанне гучала зноў і зноў у пранізлівым холадзе ночы ў снежні 2010 года ў Осла. Я толькі што вярнуўся з цырымоніі, на якой Лю Сяабо, зняволены праваабаронца, літаратуразнаўца і бяльмо ў воку кітайскіх уладаў, быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру.

Наста Пілюгіна. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Мікалай Дзядок на прэзентацыі кнігі "Фарбы паралельнага свету" Мікалай Дзядок звярнуўся ў суд Савецкага раёна г. Мінска з позвай да рэдакцыі газеты “СБ Беларусь сегодня” аб абароне гонару і годнасці, а таксама пакрыцці маральнай шкоды.

Супрацоўнік міліцыі Рэчыцкага РАУС. Да праваабаронцаў патрапіў відэазапіс, зроблены жыхаром Рэчыцы ў адным з аддзяленняў міліцыі раённага цэнтра. Мы звязаліся з аўтарам роліка, які распавёў пра гісторыю, што здарылася з ім зусім нядаўна.

Адміністратыўная справа супраць жыхаркі Светлагорску Аксаны Понасавай-Волкавай за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках спыненая. Такое рашэнне прыняў суд Светлагорскага раёна 13 ліпеня.

Пётр Маркелаў. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.