Актывіст "Моладзі БНФ" Мікалай Логвінаў. Актывіста “Моладзі БНФ” Мікалая Логвінава адлічылі з Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Загад, са шматлікімі парушэннямі, падпісаў выконваючы абавязкі дырэктара каледжа В. Буневіч. Пра гэта 11 ліпеня ў twitter паведаміла суполка Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот на адрас уладаў Турцыі з нагоды затрыманняў праваабаронцаў.

Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. Фота з Facebook У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за сваю грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Набіл Раджаб. Фота з сацыяльных сетак Вядомы бахрэйнскі праваабаронца Набіл Раджаб 10 лiпеня 2017 года прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT).

Фота прэс-службы АБСЕ Камітэт па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях (трэці камітэт) Парламенцкай асамблеі АБСЕ 8 ліпеня на пасяджэнні ў Мінску ўхваліў рэзалюцыю аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе, у якой утрымліваецца крытыка Азербайджана, Беларусі і Расіі, паведамляе БелаПАН.

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі ў судзе Суддзя Светлагорскага раённага суду Руслан Царук прызнаў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат». Адміністратыўны працэс адбываўся 10 ліпеня.

Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info Міністэрства юстыцыі Беларусі разаслала заснавальнікам Сацыяльна-хрысціянскага руху лісты, у якіх патрабуе ў “найкарацейшы тэрмін” адказаць на пытанні пра заснаванне арганізацыі і даслаць іх у Мінюст, паведамілі Krynica.info ў СХР.

Тэма падатку на дармаедства сёлета мала каго з беларусаў пакінула абыякавым. У самыя гарачыя перыяды тысячы грамадзянаў выходзілі на вуліцы, дзясяткі тысячаў выказвалі сваю пазіцыю ў сеціве. Судовы пераслед закрануў і тых, і другіх. Супраць жыхаркі Светлагорску Аксаны Понасавай-Волкавай увесну распачалі адміністратыўную справу за рэпост.

Валянцін Стэфановіч Справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, узбуджаная па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса напярэдадні Дня Волі, не спыненая. Спынены пераслед фігурантаў гэтай справы, аднак папярэдняе следства па справе працягваецца. Праваабаронцы “Вясны”, атрымаўшы адпаведнае дакументальнае пацверджанне, выказваюць пэўныя апасенні з гэтай нагоды.  

Заснавальнік і галоўны рэдактар медыйнага праекту “Тузін Гітоў” Cяргей Будкін звярнуўся ў Эканамічный суд з заявай на деянні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, які забараніў правядзенне канцэрту Алеся Дзянісава.