Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч У судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча. Справу будзе разглядаць суддзя Літвінава. Пачатак працэсу ў 16-00.

Фота з сайта: http://euroradio.fm Увечары 28 чэрвеня з СІЗА КДБ выйшлі яшчэ трое фігурантаў справы аб незаконным узброеным фармаванні - Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч і Аляксандр Яўдаха.

Былыя сутачнікі-удзельнікі масавых акцый пратэстаў атрымалі адказы на свае калектыўныя звароты па факце неякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінгарвынкама і ў ІЧУ г. Жодзіна.

Арцём Леўчанка. Фота з Facebook Актывіст “Маладога Фронту” Арцём Леўчанка, які з 22 сакавіка па 1 красавіка ўтрымліваўся ў СІЗА №1 па падазрэнні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», звярнуўся ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі з заявай аб вынясенні пастановы на кампенсацыю шкоды за ўтрыманне пад вартай.

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы шкадуе аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае Мінск увесці мараторый на смяротнае пакаранне і прыпыніць будаўніцтва БелАЭС. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай ПАСЕ 27 чэрвеня ў выніку дэбатаў, піша БелаПАН.

Павел Сапелка Сайт Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь паведамляе, што 21 чэрвеня КС прыняў рашэнне «Аб забеспячэнні правы на бесперашкодную і своечасовую юрыдычную дапамогу ў крымінальным працэсе».

Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля. Жыхар Фаніпаля Сяргей Ткачэнка 10 траўня звярнуўся з заявай у Дзяржынскі РАУС на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія пры затрыманні моцна яго збілі, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні, пры гэтым парвалі куртку. Падставай для звароту паслужыла жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з ім супрацоўніка міліцыі Я. Бязверхага.

Сяргей Стрыбульскі Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Ён адпушчаны пад падпіску аб нявыяздзе і належных паводзінах.

26 чэрвеня ў Мінску адбылася канферэнцыя “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”, аднім з арганізатараў якой выступіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі студэнцкіх і праваабарончых арганізацый абмяркоўвалі магчымыя шляхі спынення рэпрэсій з боку адміністрацый беларускіх ВНУ супраць студэнтаў за іх грамадскую дзейнасць.