- Катэгорыя: Вясна
Міжнародны праваабаронца возьме ўдзел у 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Гомеля, а следам за ім і судовая калегія па грамадзянскіх справах абласнога суду адмовілі Уладзіміру Кацору, Андрэю Макараву, Віктару Рубцову, Дзмітрыю Сабураву, Андрэю Толчыну і Арцёму Шапараву у разглядзе калектыўнай скаргі на ўмовы іх утрымання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыйныя скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Нароўлі Аляксея Міхалені. Судовае паседжанне Калегіі па крымінальных справах ВС пад старшынством суддзі Руслана Аніскевіча адбылося 30 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
30 чэрвеня на свабоду выйшлі два апошнія фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання – Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
Хочаце ведаць, чаму праваабаронцы не прызналі пакуль палітвязнямі «Белы легіён»? Па якіх крытэрах можна вызначыць, ці з'яўляецца арыштаваны палітвязнем? У сувязі з падзеямі апошніх двух месяцаў актывісты, журналісты, ды і проста неабыякавыя людзі раз-пораз прыпісваюць статус палітвязня амаль любому арыштаванаму грамадзяніну з актыўнай палітычнай пазіцыяй. Але ці маюць у гэтым рацыю?
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 29 чэрвеня з СІЗА-1 выйшлі яшчэ чатыры фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, якім зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура г. Жодзіна правяла праверку па калектыўнай скарзе адміністратыўна арыштаваных аб незаконным адабранні ўзораў сліны для правядзення генатыпаскапічнай экспертызы падчас іх адбыцця пакарання ў ІВС Жодзінскага ГАУС.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі у складзе дэлегацыі беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў прыняў удзел у мерапрыемствах, арганізаваных найбольшай фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі у Еўрапейскім Парламенце.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суд Беларусі 30 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Аляксея Міхалені. Апеляцыя адбудзецца напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.