- Катэгорыя: Вясна
Назіральніку ПЦ "Вясна" Аляксею Лойка, збітаму пры налёце на офіс праваабарончай арганізацыі 25 сакавіка 2017 года, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
- Катэгорыя: Вясна
Справа за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, заведзеная на каардынатара Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзіма Левана яшчэ ў сакавіку, спыненая.
- Катэгорыя: Вясна
Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага патэлефанаваў судовы выканаўца і заявіў, што ў яго не аплачана два штрафы на агульную суму каля 2000 рублёў. Пра гэта паведамляе прэсавая службва БХД.
- Катэгорыя: Вясна
У Глыбокім завяршаецца судовы разбор справы пра незаконную міграцыю. Кожны з падсудных, англічанін Алан Сьміт і двое грамадзян Беларусі, прамовіў сваё апошняе слова. Перад тым пракурор запатрабаваў для брытанскага падданага 6 гадоў зьняволеньня, для беларускіх грамадзян – па 5 гадоў. Судзьдзя абвясьціў перапынак да 10-й раніцы 29 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Фігурант крымінальнай справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання» Міраслаў Лазоўскі пераведзены зь СІЗА КДБ ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, паведаміла прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская.
- Катэгорыя: Вясна
Маці загінулага ў Светлагорскім ІЧУ адміністратыўна арыштаванага Аляксандра Акуліча паведаміла праваабаронцам “Вясны”, што індывідуальны зварот па парушэнне правоў яе сына быў зарэгістраваны 12 чэрвеня ў Камітэце па правах чалавека ААН за нумарам 2987/2017.
- Катэгорыя: Вясна
Як наконт таго, каб правесці апошнюю пятніцу чэрвеня цікава і даведацца аб чымсьці новым? Усё, што трэба ведаць кожнаму пра правы чалавека, можна даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 30 чэрвеня ў Гомелі.
- Катэгорыя: Вясна
З нагоды падаўжэння Саветам па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі 23 чэрвеня выступілі FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) і Фонд Дамоў правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
22 чэрвеня 2017 года на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску праходзіла акцыя салідарнасці з затрыманымі па «справе патрыётаў»
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы будуць спрабаваць вярнуць на парадак дня важныя пытанні, якія выпалі з зацверджанай версіі Нацыянальнага плану па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў. Бліжэйшым часам Офіс па правах людзей з інваліднасцю падрыхтуе аналіз зместу Плана.