- Катэгорыя: Вясна
14 чэрвеня Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сэсіі Савета ААН па правах чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Натхніўшыся ідэяй праваабаронцы Паўла Левінава, які пайшоў сядзець ў ізалятар часовага ўтрымання Віцебску з дакумэнтам ад БХК пра тое, што падчас адсідкі ён будзе рабіць маніторынг умоваў ўтрымання ў ізалятары, «Віцебская вясна» вырашыла зрабіць уласны маніторынг. Тым больш, што пасля масавых арыштаў актывістаў увесну спецыяльна сядаць на «суткі» для гэтага ня трэба.
- Катэгорыя: Вясна
Завяршыўся 15-сутачны адміністрацыйны арышт Паўла Левінава. Праваабаронца выйшаў на волю зь Віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі Светлагорскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “РАІК” і ПЦ “Вясна” правялі чарговы маніторынг безбар’ернага асяродку ў Светлагорску. У выніку гэтай працы, актывістамі было выяўлена мноства праблем, для вырашэння якіх зноўку было ініцыяванае правядзенне новай сустрэчы з гарадскімі ўладамі.
Майна Кіяі прадставіў анлайн-дапаможнік для працы па справах аб парушэнні свабоды сходаў і асацыяцыі
- Катэгорыя: Вясна
На пасадзе спецдакладчыка ААН па свабодзе мірных сходаў і свабодзе асацыяцыі Майна Кіяі вёў важную стратэгічную працу, вынікам якой сталася анлайн-дапаможнік па судовых справах, звязаных з ажыццяўленнем свабоды мірных сходаў і свабоды асацыяцыі.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак 12 чэрвеня ў многіх гарадах Расіі прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі, якія скончыліся масавымі затрыманнямі. Так, на акцыі “Патрабуем адказаў”, якая адбывалася ў Маскве адразу ў двух месцах, затрымалі агулам каля 700 чалавек. На гэтай акцыі прысутнічалі назіральнікі Аб’яднанай групы грамадскага назірання (АГГН), у тым ліку і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі суд Савецкага раёна не стаў разглядаць і адправіў на дапрацоўку ў Савецкі РАУС адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага відэаблогера Максіма Філіповіча.
- Катэгорыя: Вясна
Усе шасцёра актывістаў Маладога Фронту, якія фігуравалі ва ўзбуджанай па частцы 3 артыкула 293 справе, атрымалі паведамленні з Камітэта дзяржаўнай бяспекі аб спыненні крымінальнага пераследу з прычыны адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства.
- Катэгорыя: Вясна
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі атрымаў ліст з КДБ Беларусі, у якім паведамляецца пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «з-за адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства». Такі ж ліст атрымаў і Зміцер Дашкевіч, піша Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
13 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла змены ў закон аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, паведамляе Еўрарадыё. "За" прагаласавала 99 дэпутатаў, "супраць" — 0, яшчэ трое не прымалі ўдзелу ў галасаванні.