Сяргей Кунцэвіч. Фота ПЦ "Вясна". Адзін з фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, распавёў праваабаронцам “Вясны” аб тым, што пад час допытаў у СІЗА КДБ яго катавалі ненвядомыя асобы ў чорных масках.

Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская Палітвязень Зміцер Паліенка працягвае адбываць пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2.

Што вы ведаеце пра Правы Чалавека? Для чаго яны патрэбныя і чаму Дэкларацыю правоў чалавека напісалі пасля другой сусветнай вайны? Адказы на гэтыя пытанні можна будзе знайсці на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 12 чэрвеня ў Мінску.

Cпецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні Камітэт па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы прадставіў праект рэзалюцыі па Беларусі, які будзе вынесены на галасаванне 27 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ ў Страсбургу.

Сяржук Кійко пасля адбыцця арышту. Фота: Kurjer.info Пракуратура Слуцкага раёна адрэагавала на скаргу журналіста рэгіянальнай газеты “Інфа-Кур’ер” Сержука Кійко, якую ён падаў на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Слуцкага РАУС.

Максім Філіповіч Гомельскі блогер Максім Філіповіч 5 чэрвеня звярнуўся ў гарадскі Следчы камітэт з просьбай правесці праверку дзеянняў участковага Дзмітрыя Акуліча, паведамляе сайт gomelspring.org. Гамяльчук лічыць, што міліцыянт пачаў на яго незаконны адміністрацыйны працэс. Дзеянні старшага лейтэнанта міліцыі Філіповіч расцэньвае як пераслед і просіць пачаць на яго крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Сяргей Кунцэвіч. Фота Радыё Свабода. Фігурант справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, звярнуўся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Арт-актывіст Алег Ларычаў Куратар стрыт-арт-праекту Signal Алег Ларычаў паведаміў у адной з суполак у мэсэнджэры Telegram, што быў затрыманы міліцыяй разам зь сяброўкай Ганнай Новік, пры іх былі фарбы і трафарэты. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.