- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі блогер Максім Філіповіч 5 чэрвеня звярнуўся ў гарадскі Следчы камітэт з просьбай правесці праверку дзеянняў участковага Дзмітрыя Акуліча, паведамляе сайт gomelspring.org. Гамяльчук лічыць, што міліцыянт пачаў на яго незаконны адміністрацыйны працэс. Дзеянні старшага лейтэнанта міліцыі Філіповіч расцэньвае як пераслед і просіць пачаць на яго крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.
- Катэгорыя: Вясна
Фігурант справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, звярнуўся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Куратар стрыт-арт-праекту Signal Алег Ларычаў паведаміў у адной з суполак у мэсэнджэры Telegram, што быў затрыманы міліцыяй разам зь сяброўкай Ганнай Новік, пры іх былі фарбы і трафарэты. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Рапарт пра “фактычную падмену” гомельскім блогерам Максімам Філіповічам дзяржаўных СМІ, у тым ліку і па фармаванні грамадскай думкі сярод грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”, падаў 25 траўня падпалкоўнік міліцыі Драздоў на імя намесніка начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Віталя Котчанкі.
- Катэгорыя: Вясна
Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч і мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі вызваленыя са следчых ізалятараў пад падпіску аб нявыездзе.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заклікам тэрміновага ўмяшальніцтва ў сітуацыю з паўторным арыштам і адвольным затрыманнем сябры праўлення Беларускага Хельсінкскага Камітэта Паўла Левінава.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч і дырэктарка Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Ганна Герасімава з 30 траўня па 1 чэрвеня сустракаліся з дэлегатамі розных краінаў-сябраў Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, каб праінфармаваць іх пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын на працягу апошняга года актыўна прасілі гарадскія ўлады змяніць мясцовае заканадаўства ў сферы масавых мерапрыемстваў. Яны прапаноўвалі адмяніць абавязковыя для адзіночных пікетаў і масавых акцый дамовы аб ахове грамадскага парадку, аб дзяжурстве «хуткай дапамогі» і ўборцы пасля праведзенага масавага мерапрыемства. На гарадскім узроўні ўлетку мінулага года яны атрымалі адмову, пасля чаго вырашылі звярнуцца ў аблвыканкам.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманыя падчас сакавіцкіх акцый пратэсту з дапамогай праваабарончага цэнтру “Вясна” падрыхтавалі дзве калектыўныя скаргі. Першая, адрасаваная ў Пракуратуру Мінскай вобласці, датычыцца незаконных дзеянняў супрацоўнікаў жодзінскага ІЧУ па зборы ДНК у арыштантаў. У другой скарзе, накіраванай адначасова ў Генеральную пракуратуру і ў Міністэрства аховы здароўя, пералічаныя факты няякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінкарвыканкама і ў ІЧУ Жодзіна.