- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі абласны суд 25 траўня разгледзеў скаргі ўдзельнікаў флэш-мобу з чыстымі аркушамі паперы, які адбыўся ў абласным цэнтры 1 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Тэрміновы зварот Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў па справе Лэйлы і Арыфа Юнус
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Гародні 25 траўня пачаў разгляд адміністратыўнай справы Сяргея і Вольгі Верамеенкаў. Адметнасць гэтага працэсу ў тым, што паводле складзенага супрацоўнікамі міліцыі пратаколу па арт 23.34 КаАП, іх вінавацяць у правядзенні пікетавання, якое выявілася ў дэманстрацыі бела-чырвона-белага сцяга. Справу разглядае суддзя Руслан Гурын.
- Катэгорыя: Вясна
24 траўня суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў не задаволіў скаргу сябра незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова на пакаранне адміністрацыйным штрафам за гучную лаянку і непадпарадкаванне міліцыі. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра працяг абранай меры стрымання ў дачыненні да двух фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" - Андрэю Дундукову і Уладзіміру Фёдараву.
- Катэгорыя: Вясна
Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзілі маніторынгі адбыцця адміністрацыйнага арышту. Вынікі паказалі, што існуюць пэўныя праблемы - праблема прыёму перадач толькі ад сваякоў, адсутнасць адзінага графіка прыёму перадач у розных установах адбыцця арышту, адсутнасць у агульным доступе інфармацыі аб адрасах ізалятараў часовага ўтрымання (ІЧУ), іх начальнікаў, часу асабістых прыёмаў, а гэтак жа недахоп альбо адсутнасць супрацоўнікаў-жанчын у месцах адбыцця жанчынамі адміністрацыйных арыштаў.
- Катэгорыя: Вясна
Напачатку сакавіка актывістка прафсаюзу РЭП, мінчанка Галіна Лагацкая хацела патрапіць на прыём да намесніка начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска Мікалая Рудніцкага.
- Катэгорыя: Вясна
Дзмітрый Люнтаў быў адным з лідэраў пратэсту 15 сакавіка, за што быў арыштаваны на пятнаццаць сутак і змешчаны ў магілёўскі ІЧУ. Пасля выхаду ён заявіў пра антысанітарныя умовы, у якіх вымушаны ўтрымлівацца вязні ІЧУ. Па інфармацыі сайта mspring.online, ён разам з праваабаронцам Барысам Бухелем ён накіраваў скаргу ў пракуратуру і санітарна-эпідэміялагічную службу.
- Катэгорыя: Вясна
24 траўня ў 10.00 у судзе Маскоўскага раёну Мінска працягнецца разгляд справы студэнцкага актывіста Крысціяна Шынкевіча супраць БДПУ. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне з універсітэту.
- Катэгорыя: Вясна
Валтузня вакол публічнага падняцця 9 траўня гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга сябрам прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці, былым афганцам Аляксандрам Сахаруком працягваецца.