- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.
- Катэгорыя: Вясна
Ініцыятарам пераследу Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача выступіла міжраённае аддзяленне КДБ.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова сёння чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня. Справа разглядаецца ў судзе Першамайскага раёна. Пачатак працэсу ў 14-30.
- Катэгорыя: Вясна
18 траўня ў Менску адбудзецца кансультацыя экспэртаў наконт 5-га пэрыядычнага дакладу пра выкананьне Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека. Даклад пададзены ўрадам Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Кансультацыю ладзіць прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з МЗС Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
18 траўня ў 14.30 у судзе Маскоўскага раёну Мінска адбудзецца разгляд справы студэнцкага актывіста Крысціяна Шынкевіча супраць БДПУ. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне з універсітэту.
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй, 17 траўня 2017 года, АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) запускаюць кампанію пасланняў салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса.
- Катэгорыя: Вясна
Здымкі Сяргея і Вольгі Верамеенкаў зь бела-чырвонымі сьцягамі і надпісамі «У Горадні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» міліцыя расцаніла як несанкцыянаваны пікет. Суд над Верамеенкамі прызначаны на 25 траўня. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў 17 траўня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у мітынгу, які прайшоў без дазволу гарадзкіх уладаў на Кастрычніцкай плошчы Менску 1 траўня — у Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі пад слоганам “Ад даступнасці да роўнасці” распачаўся тыдзень датсупнасці, ініцыятарам якога традыцыйна выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю. У межах тыдня ў краіне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных розным відам даступнасці для людзей з інваліднасцю.