Аляксей Міхаленя. Фота: ПЦ "Вясна". Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю.

Amnesty International распачала кампанію ў падтрымку арыштаваных у Турцыі праваабаронцаў і заклікае дасылаць звароты з патрабаваннем іх вызвалення на адрас турэцкага міністра юстыцыі Бекіра Баздага.

Ігар Пастноў. Віцебскага доктара Ігара Пастнова, вядомага сваімі крытычнымі выступамі ў адрас мясцовых чыноўнікаў, вінавацяць ў заведама фальшывым даносе пра здзяйсненне злачынства. Крымінальная справа па частцы 1 артыкула 400 Крымінальнага кодэксу РБ распачатая 4 ліпеня гарадскім аддзелам Следчага камітэту па заяве начальніка СІЗА №2 Эдуарда Курыленкі.

Праваабаронцы накіроўваюцца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказала на зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па пытанні ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Зварот, разам з 18 тысячамі подпісаў, якія сабрала “Міжнародная амністыя” ў розных краінах свету, праваабаронцы перадалі ў Адміністрацыю 6 ліпеня.

Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія за апошня два гады адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Пікет салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў» 22 чэрвеня 2017 года. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Уладзімір Лапцэвіч Карэспандэнт БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч не пагадзіўся са штрафам у 1035 рублёў і накіраваў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда ў аблсуд. Інфармацыю пра гэта падае сайт віцебскіх праваабаронцаў - mspring.online.

Вярхоўны суд Беларусі. Мінск, 14 ліпеня. Справа аб падвойным забойстве маладой пары ў Мінску і аб забойстве жыхара Калодзішчаў будзе паўторна разгледжана ў судзе. Такое рашэнне вынес 14 ліпеня Вярхоўны суд Беларусі. Раней вінаватыя ў забойстве былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне. Пракурор настойваў на смяротным пакаранні і новым разглядзе справы. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Ігар Неліповіч. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Зміцер Крэмянецкі. Фота - Антон Матолька Следчы камітэт адмяніў уласную пастанову аб прызнанні за актывістам Дзмітрыем Крэмянецкім права на пакрыццё шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе крымінальны працэс. Новая пастанова была вынесеная 12 ліпеня.