Журналістка Вольга Чайчыц Суд Дзяржынскага раёну (па месцы рэгістрацыі журналісткі) прысудзіў Вользе Чайчыц штраф у памеры Br 920 (40 базавых велічыняў) за онлайн-трансляцыю з Барысава. Разглядаў справу суддзя Крупец Сяргей.

Пінск. 26 сакавіка 2017 года. У Пінску павялічылася колькасць рэпрэсаваных за сакавіцкія акцыі недармаедаў з 12 да 18 грамадзян. Пра гэта паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.

Вадзім Жаромскі пасля затрымання ў міліцэйскай машыне Каля станцыі метро “Пушкінская” каля 14-й гадзіны былі затрыманыя актывісты Вадзім Жаромскі і Марыя Рабкова. Наконт прычыны затрымання супрацоўнікі міліцыі сказалі ім, што яны падобныя да людзей, якія расклейвалі налепкі.

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася ў Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру і КДБ з патрабаваннем арганізаваць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў усяго спектру сродкаў масавай інфармацыі і падаць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальных спраў, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс (так званыя “справа “Белага легіёну” і “справа патрыётаў”).

Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org У апошні час у кіраўніцтва Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што на Акрэсціна, з’явілася заганная практыка – не дапускаць адвакатаў да адміністратыўна арыштаваных палітыкаў і актывістаў. Т Толькі ад пачатку траўня стала вядома пра некалькі выпадкаў парушэння права грамадзян на абарону.

Актывісты Ала РаманчыкНаталля ШчукінаАляксандр Процка і Віктар Казлоў былі затрыманыя ў Дзень Волі 25 сакавіка і змешчаныя да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Журналіст фрылансер Яўген Меркіс змешчаны ў ІЧУ напярэдадні першамайскай акцыі. У выніку арыштаваныя незаконна ўтрымліваліся пад вартай па двое сутак кожны, так як суды пры вынясенні штрафаў адбытыя суткі не ўлічваюць.

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае жыхароў Слуцка на кінапрагляд фільма "Валадар Мух" 15 траўня.

Віталь Амяльковіч. Фота Руху «За Свабоду». Праваахоўныя органы канфіскавалі ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча ноўтбук, сістэмны блок і тэлефон напярэдадні 25 сакавіка і да гэтага часу не вярнулі. Пра гэта піша сайт Руху.

Валерый Шчукін. Пасля выпіскі з ваеннага шпіталя вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін знаходзіцца дома, але з кватэры ўжо практычна не выходзіць.

Аляксандр Сахарук. 9 траўня ветэран-афганец узнагароджаны баявой узнагародай, медалём «За адвагу», Аляксандр Сахарук вырашыў публічна выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю адносна «Дня перамогі».