Арт-актывіст Алег Ларычаў Арт-актывіста вызвалілі позна ўвечары 1 траўня пасля адбыцця 5 сутак арышту. Пра гэта паведамляе тэлеканал Белсат.

Віталь Шылінец Да году папраўчых работ і адлічэнне 15 адсоткаў з заробку за абліты фарбаю бюст Леніна ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна засуджаны мясцовы жыхар Віталь Шылінец.

2 траўня ў Гомелі і Брэсце судзяць актывістаў і журналістаў, затрыманых напярэдадні і падчас акцыяў пратэсту, якія адбыліся 1 траўня.

Павел Сапелка Калі верыць супрацоўнікам праваахоўных органаў, то ўжо 4 дні ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэціна ў Мінску знаходзіцца Мікалай Статкевіч. Аднак дагэтуль да яго не дапусцілі адваката, таму спраўдзіць гэтую інфармацыю цяжка, піша “Новы час”.

Наколькі актуальна абмеркаванне зменаў у заканадаўства аб мірных сходаў у Беларусі - краіне, дзе няма такой свабоды?

Вызваляйце свой час вечарам 3 і 4 траўня: у Мінску вас чакаюць дзве публічныя лекцыі на тэмы, актуальнасць якіх наспела ў грамадстве. 

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Павел Севярынец перад судом. Фота Радыё "Свабода" 2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска адбываюцца суды над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту, што адбылася на Першамай.

Павел Севярынец падчас шэсця 1 траўня ў Мінску. Фота: nn.by Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 1 траўня ў Мінску, затрыманыя палітык Павел Севярынец, які выступаў на мітынгу і ачольваў калону дэманстрантаў, а таксама актывіст Максім Вінярскі.

CІЗА №1 на Валадарскага Ян Міхалькоў, які, як і бацька Мікалай Міхалькоў, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, ужо на волі.