Фота з сайта: http://euroradio.fm Увечары 28 чэрвеня з СІЗА КДБ выйшлі яшчэ трое фігурантаў справы аб незаконным узброеным фармаванні - Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч і Аляксандр Яўдаха.

Былыя сутачнікі-удзельнікі масавых акцый пратэстаў атрымалі адказы на свае калектыўныя звароты па факце неякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінгарвынкама і ў ІЧУ г. Жодзіна.

Арцём Леўчанка. Фота з Facebook Актывіст “Маладога Фронту” Арцём Леўчанка, які з 22 сакавіка па 1 красавіка ўтрымліваўся ў СІЗА №1 па падазрэнні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», звярнуўся ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі з заявай аб вынясенні пастановы на кампенсацыю шкоды за ўтрыманне пад вартай.

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы шкадуе аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае Мінск увесці мараторый на смяротнае пакаранне і прыпыніць будаўніцтва БелАЭС. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай ПАСЕ 27 чэрвеня ў выніку дэбатаў, піша БелаПАН.

Павел Сапелка Сайт Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь паведамляе, што 21 чэрвеня КС прыняў рашэнне «Аб забеспячэнні правы на бесперашкодную і своечасовую юрыдычную дапамогу ў крымінальным працэсе».

Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля. Жыхар Фаніпаля Сяргей Ткачэнка 10 траўня звярнуўся з заявай у Дзяржынскі РАУС на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія пры затрыманні моцна яго збілі, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні, пры гэтым парвалі куртку. Падставай для звароту паслужыла жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з ім супрацоўніка міліцыі Я. Бязверхага.

Сяргей Стрыбульскі Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Ён адпушчаны пад падпіску аб нявыяздзе і належных паводзінах.

26 чэрвеня ў Мінску адбылася канферэнцыя “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”, аднім з арганізатараў якой выступіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі студэнцкіх і праваабарончых арганізацый абмяркоўвалі магчымыя шляхі спынення рэпрэсій з боку адміністрацый беларускіх ВНУ супраць студэнтаў за іх грамадскую дзейнасць.

Аляксей Лойка Назіральніку ПЦ "Вясна" Аляксею Лойка, збітаму пры налёце на офіс праваабарончай арганізацыі 25 сакавіка 2017 года, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван Справа за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, заведзеная на каардынатара Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзіма Левана яшчэ ў сакавіку, спыненая.