Алесь Любянчук у судзе Першамайскага раёна 19 красавіка. Суд Першамайскага раёна Мінска працягвае разгляд адміністрацыйнай справы аператара Белсата Алеся Любенчука. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве: нібыта 31 сакавіка пад час апытання ў Першамайскі РУУСе, Любянчук брудна лаяўся ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі.

З 27 сакавіка па 13 красавіка 2017 года Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было сабрана і апрацавана 130 анкет ад асобаў, правы якіх былі парушаныя ў сувязі з выказваннямі імі меркавання і ажыццяўленнем права на мірны сход.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч. Палітвязню Вячаславу Касінераву сёння зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш. Праваабаронцам пра рашэнне суда  паведаміла дзяўчына Касінерава Марына Насенка.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Суд па пераводзе праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага з калоніі на турэмны рэжым утрымання працягнуўся 21 красавіка ў судзе Барысаўскага раёна.