- Катэгорыя: Вясна
24 жніўня Лідскі раённы суд пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (420 рублёў) журналіста тэлеканалу «Белсат» Станіслава Івашкевіча, паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў зроблены журналістам сюжэт пра вёску пад Лідай, якая тоне ў гноі, што трапляе ў наваколле з мясцовага свінакомплексу,
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана "Human" (арыгінал з рускімі субтытрамі) у Гомелі. Першы кінапрагляд адбудзецца ўжо ў наступную сераду - 30 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Калінкавіцкія ўлады адмовілі актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Дзянісу Рабянку ў правядзенні пікету ў цэнтры горада. Ён хацеў выказаць салідарнасць з патрапіўшымі пад крымінальны пераслед Генадзем Фядынічам і палітвязнем Ігарам Комлікам. З адказам райвыканкама актывіст не згодны, паведамляе praca-by.
- Катэгорыя: Вясна
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders глыбока занепакоеная нядаўнімі дзеяннямі беларускіх уладаў і асуджаюць пераслед двух праваабаронцаў — старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
- Катэгорыя: Вясна
Cуддзя Лоеўскага раённага суду Іван Цалкоў 23 жніўня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Як паведамляе "Гомельская Вясна", такое рашэнне было прынята, таму што скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна было прыцягваць да адказнасці за адміністрацыйны ўчынак.
- Катэгорыя: Вясна
У Базар-Каргонскім судзе Джалалабадскай вобласці Кыргызстана павінна было адбыцца судовае слуханне па пазове адваката вязня сумлення Азімжана Аскарава, які патрабуе прызнаць незаконным арышт, накладзены на дом праваабаронцы раённай пракуратурай.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч папракае намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Сяргея Волкава у ігнараванні рашэння суда, паведамляе mspring.online.