Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Заснавальнік медыйнага праекту “Тузін Гітоў” Cяргей Будкін Кіраўнік музычнага парталу TuzinFM Сяргей Будкін абвясьціў старт кампаніі «Талакой супраць цэнзуры». У прыватнасьці, заклікаў падтрымаць праект «TuzinFM vs. ідэолягі» на Talaka.by. Пра гэта піша "Свабода"

Васіль Белькін Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома пра новы выпадак жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку міліцыянтаў. Ахвярай міліцэйскага гвалту стаў жыхар пасёлку Сасновы бор Дзяржынскага раёна Васіль Белькін.

Акция в Минске 16 августа. Фото: gazetaby.com Актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» пакаралі штрафамі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі Валянціна Сукалы, які прайшоў у Менску 16 жніўня.

Алег Агееў на 21-ым Пасяджэнні АБСЕ. Фота: БАЖ. Прадстаўнік ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на 21-ым Пасяджэнні АБСЕ па пытаннях рэалізацыі прынцыпаў чалавечага вымярэння выступіў з дакладам пра факты парушэння свабоды слова ў Беларусі.

Лагатып прафсаюза СПБ Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзеньні пікету 16 верасьня. Прадстаўнікі прафсаюзу заявілі, што такое рашэньне выканкаму парушае правы грамадзян, і што яны зьбіраюцца абскарджваць забарону на пікет у судзе, - паведамляе "Віцебская Вясна".

Візіт міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання ўГородні 12 верасня 2017 года. Фота:rgazeta.by Візіт міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання адбыўся 12 верасня ў Гародні. Ён прайшоў у рамках праекта па інфармаванні насельніцтва Беларусі аб практыцы прымянення смяротнага пакарання і аргументах на карысць мараторыя.

Павел Сапелка Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка каментуе першыя вынікі пазачарговай пераатэстацыі адвакатаў, распачатай 12 верасня Міністэрствам юстыцыі.

Ганна Бахціна. Фота: svaboda.org 12 верасня Міністэрства юстыцыі праводзіць пазачарговую пераатэстацыю ў дачыненні да 21 адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Сярод прызнаных “некваліфікаванымі” – Ганна Бахціна, абаронца фігуранта справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (так званай справы “Белага Легіёну”) Міраслава Лазоўскага.  

Павел Севярынец. Фота Барыса Гарэцкага Павел Севярынец атрымаў з Перашмайскага РУУС г. Мінска адказ на сваю заяву па факце незаконнага выкарыстання запісу яго тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.