Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org «Беларускія суды запраграмаваныя караць», — так праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў "Свабодзе" лічбы афіцыйнай статыстыкі. 

Працоўная сустрэча беларускіх і украінскіх актывістаў у Светлагорску. Фота: Юрый Ляшэнка Не першы год беларускія і украінскія грамадскія актывісты абменьваюцца досведам працы ў галіне стварэння зручных умоў жыцця для ўсіх катэгорый насельніцтва, безбар’ернага асяродку ў горадзе, абароны правоў людзей з інваліднасцю.

Ілюстрацыя by Sheeborshee Ці ведаеш ты, што Беларусь – гэта адзіная краіна ў Еўропе і СНД, дзе людзей забіваюць стрэлам у патыліцу ў якасці вышэйшай меры пакарання? Пакуль Беларусь працягвае выносіць смяротныя прысуды, мы разбіраемся ў нюансах пакарання. Навошта ў Беларусі ўсё яшчэ існуе смяротнае пакаранне, ці праўда, што каты не ведаюць, хто з іх стрэліць насмерць, і ці ёсць магчымасць уратавацца – у свежым выпуску рубрыкі «Працэс» часопісу 34mag.

Кулакоў Леанід Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда Першамайскага раёна Мінска аб тым, што на 27 ліпеня прызначаная дата разгляду адміністратыўнай справы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пачатак суду ў 16-30.

Cпецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве спецдакладчыкаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па адмене смяротнага пакарання Іва Круштана і па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні, паведамляе БелаПАН.

Акцыя ў падтрымку арыштаваных. Фота: Amnesty International У сувязі з паведамленнем пра тое, што ўлады Турцыі выдалі ордэры на затрыманне чатырох праваабаронцаў, вызваленых пад заклад у аўторак, Джон Дальхізен, дырэктар праграм Amnesty International у Еўропе 24 ліпеня заявіў:

Торб'ен Ягланд. Фота: Reuters Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд глыбока занепакоены вынясеннем двух новых смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай прэс-службай Савета Еўропы, піша БелаПАН.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Праваабаронца Таццяна Рэвяка атрымала ад Міхаіла Жамчужнага ліст з Горацкай папраўчай калоніі №9, куды палітвязня нечакана перавялі з Ваўкавыску. Некаторы час пра ягонае месцазнаходжанне дакладна нічога не было вядома.

Валантэрская служба «Вясны» зноў вязе кіно і размовы пра важнае (складанае) ў Гомель!

Ларыса Шчыракова. Дзясяты пратакол у бягучым годзе склалі ў Савецкім РАУСе Гомля ў дачыненні да журналісткі Ларысы Шчыраковай за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ і супрацу з тэлеканалам Белсат. Пра гэта ёй паведамілі па тэлефоне.