Як паведамляе Радыё "Свабода", Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.

На прыканцы чэрвеня актывіст “Маладога фронта” Арцём Леўчанка накіраваў заяву ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі аб кампенсацыі шкоды за ўтрыманне яго пад вартай.

Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак. Як стала вядома ПЦ "Вясна", 10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

Па прававую дапамогу ў ПЦ "Вясна" звярнуўся Максім Булкін, які разам з жонкай быў незаконна затрыманы 25 сакавіка 2017 года і адпушчаны з РУУС без складання якіх-небудзь працэсуальных дакументаў.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Міхаіл Жамчужны пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі ўжо другі раз змешчаны ў ШІЗА.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску прыняло да вытворчасці справу аб нявыплаце падаткаў кіраўніцтвам прафсаюзу РЭП, паведаміла прэс-служба СК. Галоўны бухгалтар прафсаюза Ігар Комлік па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Другім падазраваным стаў кіраўнік арганізацыі Генадзь Фядыніч. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by Гомельскі грамадскі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Пяшко правёў 9 жніўня ў цэнтры горада акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Ларыса Шчыракова ў судзе. Фота: baj.by Суддзя Гомельскага раёна Андрэй Сусла пакараў Ларысу Шчыракову за супрацу з "Белсатам" без акрэдытацыі (парушэнне артыкула 22.9 КаАП) штрафам у памеры 35 базавых велічыняў — 805 рублёў.

Павел Севярынец. Фота baj.by Павел Севярынец накіраваў заявы ў пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту г. Мінска аб распаўсюдзе звестак, якія складаюць асабістую таямніцу, у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.