Луіза Дудуркаева. Фота з сацсетак У беларускай міліцыі патлумачылі дзеяньні міліцыянта, які размаўляў з чачэнкай Луізай Дудуркаевай пасьля таго, як яе фактычна зьнялі з самалёта ў Нарвэгію ды потым вярнулі ў Чачню, піша Радыё "Свабода".

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”. Як паведаміў старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, адпаведнае рашэнне было прынятае на паседжанні Рады 4 верасня.

Дадзены дакумент уяўляе сабой звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці. Ён заснаваны на маральных крытэрыях і традыцыях праваабарончай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама на міжнародных стандартах і правілах праваабарончай дзейнасці.

Алег Волчак. Фота: belprauda.org Праваабаронца Алег Волчак і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў спрабуюць прыцягнуь да адказнасці дзеючага суддзю суда Фрунзенскага раёна Мінска Яўгена Пісарэвіча

Моніка Пінта, Спецдакладчык Савета па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў У звароце, накіраваным 6 верасня Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў спадарыні Моніцы Пінта, праваабаронцы выказваюць занепакоенасць пазачарговай атэстацыяй па выніках праверак Міністэрства юстыцыі, якая будзе праведзена ў дачыненні да шэрагу адвакатаў ужо 12 верасня і можа пацягнуць за сабой пазбаўленне іх ліцэнзій.

Круглы стол па правах дзяцей-сірот у Харкаве 30 жніўня 2017 года У Харкаве напрыканцы жніўня адбыўся круглы стол па тэме рэалізацыі права дзяцей-сірот і асобаў з іх ліку на жыллё. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі грамадскі рух «Альянс па абарона правоў дзяцей» (Харкаў), грамадскі саюз «Альянс па абароне правоў дзяцей» (Адэса) і Праваабарончы цэнтр "Вясна". На дыскусіі таксама прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сацыяльных службаў Харкава і юрыдычных фірмаў, якія ў фармаце адкрытага дыялогу далі сваю ацэнку існуючай праблемы і падзяліліся вопытам яе рашэння.

Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online Суддзя Кастрычніцкага раёна Наталля Ясенка распачала 5 верасня разгляд адміністрацыйнай справы супраць магілёўскай фрылансеркі Аліны Скрэбуновай.

Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” блогер з Бабруйску Алег Жалноў, яго сын Аляксей Мілюкоў (Жалноў), які знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Горках, аб’явіў галадоўку. Пра гэта яму стала вядома ад адваката, які 5 верасня наведаў асуджанага.

Моладзь БНФ звярнулася ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска з калектыўнай скаргай на рашэнне Мінгарвыканкама аб адмове ў правядзенні дэманстрацыі і змене месцы збору ўдзельнікаў масавага мерапрыемства.

Леанід Кулакоў. Фота: "Наша ніва". 30 базавых велічынь штрафу, што складае 645 рублёў, атрымаў актывіст Леанід Кулакоў за адзіночны пікет у падтрымку лідэраў незалежных прафсаюзаў, паведамляе "Радыё Свабода".