Ігар Пастноў Супраць віцебскага лекара Ігара Пастнова, вядомага сваімі крытычнымі пастамі ў сеціве, ўзбудзілі другую крымінальную справу, таксама нібыта за ілжывы данос.

Фота Радыё Свабода 27 верасня гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына судзяць за незаконны выраб прадукцыі СМІ для польскага тэлеканалу “Белсат” у Петрыкаве і Жлобіне, паведамляе Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Уладзімір Някляеў У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» затрыманы апазіцыйны палітык і паэт Уладзімір Някляеў. Пра сваё затрыманне ён паспеў паведаміць БелаПАН па тэлефоне.

Ілюстратыўнае фота: vedomosti.ru Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі правяла атэстацыю яшчэ 13 адвакатаў. Па інфармацыі ПЦ “Вясна”, сярод тых, хто гэтым разам патрапіў у шэрагі ўмоўна атэставаных, значацца пяць абаронцаў фігурантаў рэзананснай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (так званай справы “Белага Легіёну”). Пры такіх абставінах праваабаронцы выключаюць магчымасць правядзення судовага разбіральніцтва па гэтай крымінальнай справе ў адпаведнасці са стандратамі спарвядлівага правасуддзя.

Адказ міністра інфармацыі Л. Ананіч Паўлу Севярынцу. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч адказала сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу на зварот у справе публікацыі ягонай тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у фільме "Звонок другу", паказаным увесну па БТ. Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.

Фота 90s.by Як вядома, 21 верасня быў працягнуты тэрмін вядзення следства па справе "аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання", вядомай як "справа патрыётаў". З гэтай нагоды яе 15 фігурантаў прынялі заяву, паведамляе "Новы час".

Ілюстратыўнае фота. Раніцай 26 верасня супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць шэраг ператрусаў у сацыяльных актывістаў Мінска. Праваабаронцам вядома, што вобшук праходзіць у доме  выканаўчага дырэктара грамадскага аб’яднання “Экадом” Марыны Дубінай, журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанка, некаторых іншых актывістаў анархісцкага руху. Пад час вобшуку канфіскаваныя кампутары, сродкі мабільнай сувязі і літаратура. Пра затрыманні пакуль невядома.

Мікалай Статкевіч Мікалай Статкевіч асуджаны яшчэ на 5 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада Мінскі ўрач-педыятр Дзмітрый Серада атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры на сумесна падрыхтаваную з ПЦ "Вясна" скаргу па яго незаконнаму збіццю пры жорсткім затрыманні, якое адбылося раніцай 4 жніўня 2016 года.

Алесь Бяляцкі 22 верасня сустрэўся з магілёўцамі ў цэнтры "Кола". Фота: mspring.online Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” распавёў магілёўцам аб тым, чым падобныя 2017 і 2011 год і чаму нават слабая грамадзянская супольнасць мяняе цэлыя дзяржавы.