- Катэгорыя: Вясна
А 17-й гадзіне па мінскім часе (а 15-й па Жэневе) распачнецца трансляцыя з пасяджэння Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, на якім Беларусь будзе даваць справаздачу аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (КЛРД).
- Катэгорыя: Вясна
Упершыню ў гісторыі створаны асобны рэсурс, які адлюстроўвае праўдзівы размах забойстваў праваабаронцаў у свеце. Па ацэначных звестках, з 1998 года за сваю мірную працы ў абарону правоў іншых людзей загінулі каля 3 500 праваабаронцаў. “Мемарыял праваабаронцаў” стане не проста хронікай, але і помнікам іх жыцця, працы і дасягненняў.
- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты “Борисовские новости”, уладальніку інфармацыйнага рэсурса Borisovnews.by – ПВУП “Букас медиа-центр” – за парушэнне арт. 38 закона “Аб сродках масавай інфармацыі” (“Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены”).
- Катэгорыя: Вясна
30 лістапада ў Жэневе на пасяджэнні 94-й сесіі Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі пачнецца разгляд дакладу Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. Праваабаронцы прадставяць Камітэту альтэрнатыўныя даклады. Дзяржавы-удзельніцы Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (КЛРД), а Беларусь ратыфікавала дакумент у 1969 годзе, абавязаны рэгулярна, кожныя два гады, прадастаўляць Камітэту даклад аб выкананні палажэнняў Канвенцыі. Камітэт, вывучыўшы даклад, выкладае дзяржаве-удзельніцы свае меркаванні і рэкамендацыі ў выглядзе "заключных заўвагаў". У наступныя гады дзяржава павінна прадставіць у Камітэт інфармацыю, акрамя іншага, і пра тое, якія меры былі прынятыя ў адпаведнасці з яго заўвагамі.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада. Розныя па характары і ўмовах напісання творы аб’яднала серыя “Беларуская турэмная літаратура”.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падавалі заяўку ў райвыканкам на правядзенне ў Міёрах пікету "Стоп дзедаўшчына - у войску і краіне!". Аднак мясцовыя ўлады не дазволілі мерапрыемства, спаслаўшыся на адсутнасць дамоваў з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ, паведамляе сайт АГП. Акрамя таго, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Т.О. Стельмачонак заявіла актывісту АГП Сяргею Васільеву, што арганізатары не могуць запытваць пікет у цэнтры горада на пл. Загінулых змагароў, хоць усе афіцыйныя святы і мерапрыемствы праходзяць менавіта там.
- Катэгорыя: Вясна
26 лістапада выбаршчыкі з Бярозы, якія шляхам збору подпісаў вылучылі Тамару Шчапёткіну ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, накіравалі скаргу ў суд з нагоды яе неўключэння ў гэтую камісію.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
- Катэгорыя: Вясна
Вера Чарняк была ў ліку затрыманых на лекцыі расійскага гісторыка і філосафа Пятра Рабава ў Гродна, якая праходзіла 9 кастрычніка. Па факце незаконнага затрымання, фатаграфавання і спробы дактыласкапавання, а таксама парушэння працэсуальных нормаў дзяўчына пры дапамозе юрыстаў ПЦ "Вясна" накіравала скаргу ў Пракуратуру г. Гродна. У ёй яна адзначала, што праз 20 хвілін ад пачатку лекцыі, у памяшканне ўварваліся супрацоўнікі АМАП, якія не прадстаўляліся і не тлумачылі прычын таго, што адбываецца, на пытанні пра тлумачэнні абставінаў затрымання адказвалі, што ўсе раскажуць ў РАУС.