- Катэгорыя: Вясна
Адразу пасля адбыцця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017, якая адбылася ў Мінску 8 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой дазволена забіваць людзей па рашэнні суда. Грамадства расколатае не дзве няроўныя часткі, прычым, большасць смяротнае пакаранне падтрымлівае. Наколькі гэта сучасна, наколькі гэта этычна? Якія аргументы ў прыхільнікаў смяротнага пакарання і яго праціўнікаў?
- Катэгорыя: Вясна
9 кастрычніка распачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ў Страсбург для ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў Савета Еўропы. Ключавыя тэмы – смяротнае пакаранне і свабода асацыяцыяў.
- Катэгорыя: Вясна
Інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі. Праваабаронцы і грамадскія актывісты выйшлі на вуліцы і людныя месцы з тэматычнымі буклетамі “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”. Мінакі цікавяцца інфармацыяй пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, многія задаюць пытанні, уступаюць у дыскусіі.
- Катэгорыя: Вясна
7 верасня ў Брэсце ў клубе "Фантазія" адбыўся канцэрт "Рок за жыццё", арганізаваны ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання. Беларускія музыкі, якія выступалі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, сабралі больш за 300 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Савет міністраў Беларусі ўнёс у парламент законапраект, паводле якога вулічныя мерапрыемствы можна праводзіць, проста паведаміўшы пра свой намер мясцовым уладам. Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Што хаваецца за гэтай прапанаванай зменай у законе “Аб масавых мерапрыемствах”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Руху “За свабоду”, адзін з заяўнікаў сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” Юрась Меляшкевіч і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
- Катэгорыя: Вясна
У аграсядзібе ў вёсцы Стаўры, што пад Воршай, 6 кастрычніка адбылася дыскусія на тэму сувязі масавых рэпрэсій мінулага і смяротнага пакарання, а таксама прэзентацыя дакументальнага фільма “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”. Адным з выступоўцаў на мерапрыемстве быў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.