Палітвязень Міхаил Жамчужны/ 8 снежня ў судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае яму адміністрацыяй калоніі № 9 у жніўні бягучага года спагнанне ў выглядзе пяці сутак ШІЗА. 

Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі выпусціў Заключныя заўвагі па выніках разгляду 20-23-яй перыядычных справаздач Беларусі на 94-й сесіі Камітэта, якая прайшла ў лістападзе 2017 года. Пра гэта паведамляецца на сайце Антыдыскрымінацыйнага цэнтра "Мемарыял".

Дзень правоў чалавека ў Магілёве 10 снежня 2017 года. Фота: mspring.online Магілёўскія праваабаронцы адзначылі Дзень правоў чалавека сумесным выступам у грамадскім цэнтры «Кола». Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэта, Магілёўскага праваабарончага цэнтра, ПЦ«Вясна», незалежнага прафсаюза РЭП і цэнтра па абароне правоў дзяцей распавялі, чым жыла праваабарончая супольнасць горада ў 2017 годзе. Прапануем рэпартаж ад mspring.online.

Напярэдадні святкавання чарговай гадавіны прыняцця важнага для чалавецтва дакумента – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у Светлагорску прадстаўнікамі ПЦ “Вясна” была зладжана нетрадыцыйная акцыя.

Валянцін Стэфановіч каля будынку суда Фрунзенскага раёна Мінска Напярэдадні Сусветнага дня абароны правоў чалавека "Новы Час" папрасіў ацаніць тэндэнцыі за год праваабаронцу Валянціна Стэфановіча. «Горш, чым у мінулым годзе», — адназначна сказаў ён. Пагоршыла сітуацыю, па словах Стэфановіча, сама ўлада, зрабіўшы абсалютна неразумны крок, пра небяспеку якога папярэджвалі ці не ўсе.

Прадпрымальнік з Полацку Генадзь Бердзянёў 7 снежня прадпрымальнік з Полацка Генадзь Бердзянёў атрымаў па пошце рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Мінска, згодна з якім ён прызнаны вінаватым у парушэнні устаноўленнага парадку правядзення массавых мерапрыемстваў і прыцягнуты да адказнасці па артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за удзел у акцыі пратэста 21 кастрычніка у Мінску. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла актывісту штраф у памеры 25 базавых велічынь.

Галіна Лагацкая. Фота Радыё Свабода. Пракуратура ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС г. Мінска па факце жорсткага і бесчалавечага абыходжання з актывісткай прафсаюза РЭП Галінай Лагацкай.

8 снежня ў мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” беларуская праваабарончая супольнасць урачыста ўзнагародзіла лаўрэатаў дзевятай Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў 2017 года ў трох намінацыях – “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”. 

Дагэтуль на беларуска-украінскай мяжы ў пункце пропуску Новая Гута трымаюць грамадзкага актывіста з Рэчыцы Ігара Міхалеўскага.

7 снежня ў “Кнігарні Ў” заснавальнікі прэміі Беларускі Пэн-цэнтр і Радыя Свабода назвалі пераможцаў 2017 года. Па словах дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука на конкурс было прадстаўлена больш за дзесятак твораў,  аднак далёка не ўсе яны будуць узнагароджаныя і нават згаданыя.