Выява з сайту baj.by У паведамленні Міністэрства інфармацыі гаворыцца, што рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу belaruspartisan.org ("Беларускі партызан") было прынята 14 снежня, піша БелаПАН

Міхаіл Жамчужны Праваабаронца Наста Лойка звярнулася ў Пракуратуру Горацкага раёна з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання да службовых асобаў папраўчай калоніі №9 па забеспячэнню і ліквідацыі пагроз асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Андрэй Бяляўскі. Фота: Радыё Свабода. Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” Андрэй Бяляўскі, 15 снежня яму было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы за захоўванне патрона як не ўяўляючай грамадскай небяспекі і юрыдычна нязначнай.

Антось Вусовіч. Фота: Нашай Нівы". Падобна, што супрацоўнкі міліцыі вырашылі прыкласці максімум намаганняў, каб устанавіць усіх удзельнікаў акцыі пратэсту "Марш абураных беларусаў–2”, што адбылася ў Мінску 21 кастрычніка, ды накіраваць іх справы ў суды.

Вадзім Васільеў і Яўген Маркавец. Фота БелаПАН Як стала вядома "Гомельскай Вясне", 7 снежня ў Гомелі суддзі судоў Савецкага раёна Віталь Каўбеня і Чыгуначнага Андрэй Хлышчэнка правялі завочныя адміністрацыйныя працэсы, падчас якіх прыцягнулі да адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў актывістаў Вадзіма Васільева і Яўгена Маркаўца за іх удзел 21 кастрычніка ў мітынгу пратэсту ў Мінску, які атрымаў назву «Марш раззлаваных беларусаў 2.0».

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY Пракуратура Гомельскай вобласці разглядзела зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па пытанні парушэння законнасці і правоў грамадзян пры ўборцы лёну на палях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Кармянскага, Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў. І нічога не ўгледзела.

Зміцер Крэменецкі ў залі суда. Фота Радыё Свабода Суд Маскоўскага раёна г. Мінска разглядзеў грамадзянскую справу па зыску былога фігуранта справы аб масавых беспарадках “маладафронтаўца” Змітра Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі. Актывіст меў намер спагнаць з сілавога органа маральную кампенсацыю ў памеры 10 тысяч беларускіх рублёў за свой незаконны арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА, якое прычыніла яму маральныя пакуты.

Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай засталася без задавальнення, а рашэнне Бярозаўскага суда без змянення. Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, такі судовы вердыкт вынесла суддзя Берасцейскага абласнога суда Руслана Сянько, якая шляхам даследавання інфармацыйных інтэрнэтных рэсурсаў прыйшла да высновы, што Шчапёткіна працуе на польскае Радыё Рацыя без акрэдытацыі, хаця не з’яўляецца яго штатным супрацоўнікам. Кажа прысутная на судзе сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Ірына Смірнова

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч распавёў "Радыё Свабода" пра палітычных зняволеных, якія зарах знаходзяцца за кратамі, і пра тых, хто можа павялічыць іх спіс. 

Панэльная дыскусія “Роля грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека” У Мінску пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі і Прадстаўніцтва ААН прайшоў чарговы раунд экспертных кансультацый згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па правах чалавека.