- Катэгорыя: Вясна
Аляксей Скрыпнік аштрафаваны за прысутнасць на Кастрычніцкай плошчы падчас мірнай акцыі пратэсту 21 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца разгляд зыску былога фігуранта справы аб масавых беспарадках “маладафронтаўца” Змітра Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі. Судовае паседжанне пачнецца ў 16-30 13 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
“Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працы АБСЕ будзе вялізным крокам назад для Хельсінкскага працэсу, а таксама здрадай духу і асноўным каштоўнасцям гэтай унікальнай ініцыятывы па прасоўванні міру,” — гаворыцца ў звароце, распаўсюджаным Платформай грамадзянскай салідарнасці (CSP), якая аб’ядноўвае больш чым 90 праваабарончых НДА з усяго рэгіёну АБСЕ. Зварот быў апублікаваны па выніках працы Паралельнай канферэнцыі грамадзяскай супольнасці АБСЕ, якая прайшла ў Вене 5-6 снежня. Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца напярэдадні пасяджэння Савета міністраў АБСЕ. Зварот падпісалі больш за 50 НДА, у тым ліку Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
- Катэгорыя: Вясна
Следчы камітэт працягнуў расследаванне справы адносна лідара прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка. Крымінальная справа заведзена па артыкулу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Па словах Ігара Комліка, аб працягненні расследавання яму паведаміў следчы падчас чарговага допыту, аднак пісьмовай пастановы аб працягненні расследавання не паказаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Андрэю Бяляўскаму, супраць якога была ўзбуджаная крымінальная справа за захоўванне патрона, прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 295 КК РБ (Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.). Пра гэта Бяляўскі паведаміў сябрам 12 снежня, пасля чарговага допыту ў Следчым камітэце.
- Катэгорыя: Вясна
Шмат хто хоча стаць юрыстам і юрысткай, каб бараніць свае правы і правы іншых, дамагацца справядлівасці і мяняць свет да лепшага? Вось мы старанна атрымліваем веды і навыкі, набіраемся вопыту і здаецца ўжо набліжаемся да праўды, як раптам прыходзіць расчараванне. Чаму так адбываецца і што з гэтым рабіць?
- Катэгорыя: Вясна
Навіна аб тым, што ў Магілёўскім спецвучылішчы закрытага тыпу № 2 збілі шасцярых навучэнцаў, адзін з якіх трапіў у бальніцу з пераломам пазваночніка, узбударажыла многіх. На жаль, у грамадстве практычна няма інфармацыі аб спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах, у якія накіроўваюцца непаўнагадовыя, якія здзейснілі злачынства або некалькіх правапарушэнняў.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”. Гэта ўжо 14-е пакаранне ШІЗА і ПКТ, якое накладзена на Жамчужнага за час ягонага знаходжання ў калоніі №9 г. Горкі, куды ён быў пераведзены ў ліпені бягучага года.
- Катэгорыя: Вясна
Памежныя службы Беларусі затрымалі лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча, калі той кіраваўся разам з жонкай на сваім аўтамабілі ў Літву. Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку наступнае:
- Катэгорыя: Вясна
Генеральная пракуратура пакінула скаргу юрыста ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці службовых асобаў Маладзечанскага райвыканкама без разгляду па сутнасці.