Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала абноўлены спіс выбарчых рахункаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Па стане на 27 траўня ў спісе шэсць рахункаў, піша "Радыё Свабода".

У Мінскім гарадскім судзе 26 траўня была разгледжана скарга Мінскай гарадской арганізацыі БНФ “Адраджэнне” на неуключэнне ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі Дзмітрыя Каспяровіча. Кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ быў у складзе гэтай камісіі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах.

Грамадзянін Турцыі, курд Хіджры Мамаш Камітэт па правах чалавека ААН вынес пастанову аб часовых мерах да грамадзяніна Турцыі Хіджры Мамашы, якога Беларусь збіраецца выдаць у Турцыю, дзе яму пагражаюць катаванні. Гэта значыць, што КПЧ патрабуе ад беларускага ўрада прыпыніць перадачу Мамашы да разгляду скаргі па сутнасці ў Камітэце, піша humanconstanta.by.

На пасяджэнне раённай выбарчай камісіі ў Баранавічах прыйшло толькі пяць яе сябраў з 13. Каб не парушаць заканадаўства ў прысутнасці назіральніка, тым, хто прыйшоў, давялося перанесці пасяджэнне. Як паведамляе назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» у Баранавічах Аляксандр Вайцешык, на сайце Баранавіцкага райвыканкама было размешчана паведамленне аб тым, што 26 траўня ў 13.00 адбудзецца пасяджэння раённай выбарчай камісіі.

У Мінскім гарадскім судзе 26 траўня была разгледжана скарга Мінскай гарадской арганізацыі БНФ “Адраджэнне” на неуключэнне ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі Дзмітрыя Каспяровіча. Кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ быў у складзе гэтай камісіі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах.

Ілюстрацыйнае фота з сайта "БелГазеты" У новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае аб адміністрацыйным пераследзе актывістаў і іх арыштах ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, як парушэнні права на жыццё і здароўе чалавека.

Маем цікавую падзею! Выдалі кнігу-дакумент «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя»

У Брэсце завяршыўся суд над праваабаронцам Раманам Кісляком, якога абвінавачвалі ва удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэсце “кармленне галубоў”). Суддзя суда Ленінскага раёна, вядомы вынясеннем палітычна матываваных рашэнняў, Аляксандр Семянчук пакараў Кісляка штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў). Нагадаем, што Рамана Кісляка затрымалі 10 траўня пасля чарговая шэсця супраць завода АКБ. Двое сутак не было дакладнай інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца Раман. Яго маці нават напісала заяву ў пракурауру аб знікненні сына. 12 траўня праваабаронцу прывезлі на суд, аднак працэс перанеслі, а Рамана ў будынку суда зноў затрымалі. Ён прабыў у ізалятары часовага ўтрымання да новага суда 14 траўня, які ізноў перанеслі. У той дзень праваабаронца выйшаў на волю. Пасяджэнне па яго адміністрацыйнай справе пераносілася яшчэ адзін раз праз хваробу Кісляка і працягнулася 26 траўня.

Мінгарсуд 26 траўня разгледзеў скаргу БСДП "Грамада" аб уключэнні намесніка старшыні партыі Аляксея Сігаева пры фарміраванні складу Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта. Пасля чатырох гадзін судовага паседжання суд адмовіў у задавальненні скаргі.  Нагадаем, па ўсёй краіне ад апазіцыйных палітычных партый у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій уключылі толькі двух чалавек: прадстаўніка БНФ у Віцебскую абласную камісію і прадстаўніка БСДП "Грамада" ў адну з раённых камісій. Усяго па краіне ў склад 153 тэрытарыяльных камісій увайшло 1989 чалавек. Такім чынам, апазіцыя складае 0,1% ад агульнай колькасці сябраў тэрытарыяльных выбарчых камісій.

На тэрыторыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска 26 траўня працягнуўся збор подпісаў членамі ініцыятыўных групаў. Тут збіралі подпісы адразу за трох патэнцыйных кандыдата ў прэзідэнты – Ганну Канапацкую, Святлану Ціханоўскую і Сяргея Чэрачня. Свой пікет наведала Ганна Канапацкая, якая сама збірала подпісы.