Вярхоўны суд працягвае разглядаць скаргі "кандыдатаў пратэсту" групы палітыка Мікалая Статкевіча на рашэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах аб адмове ў рэгістрацыі іх ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па вылучэнні іх кандыдатамі ў прэзідэнты. На дадзены момант вынесена ўжо 19 рашэнняў па скаргах "кандыдатаў пратэсту", аднак усе – аб адмове ў іх задавальненні. «Кандыдаты пратэсту» Статкевіча падаюць заявы ў ЦВК 14 траўня. Фота:

ВАЛОДЗЯ Я ўжо раней крыху апісваў Валодзю, але скарыстаюся яшчэ і апісаньнем Зьміцера Дашкевіча з апавяданьня “Гумовы тапак”. Рэдкая прадставілася мне магчымасьць — паглядзець на чалавека з розных бакоў. Вось як апісвае Валодзю Зьміцер:

Міхаіл Жамчужны Пра навіны ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага піша "Віцебская Вясна".

Сёння, 26 траўня, у судзе Ленінскага раёна горада Брэста распачаўся судовы працэс над праваабаронцам Раманам Кісляком. Суд над ім распачынаўся яшчэ 14 траўня, але пераносіўся. Вінавацяць Кісляка ў несанкцыянаваным удзеле ў масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэьце “кармленне галубоў”). Але праваабаронца падкрэслівае, што быў на гэтых сходах у якасці менавіта назіральніка, а не ўдзельніка.

ААТ "Ольса" у Магілёве. Фота з сайта mogilev.mchs.gov.by Як стала вядома назіральніку з Магілёва Барысу Бухелю, на прадпрыемстве ААТ “Ольса” працаўнікоў ліцейна-зборачнага цэху прымушалі падпісвацца за кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнка.

Андрэй Палуда. Фота: humanrightshouse.org У межах адукацыйнага беларускага фестывалю “Вышка” ў сераду 27 траўня адбудзецца адкрытая лекцыя “Усё, што трэба ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі”. Распавядзе аб праблеме і гісторыі пытання каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

У Слуцку каля 17 гадзін працягнуўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Кіруе ініцыятыўнай групай блогер ютуб-канала "Страна для жизни" Сяргей Ціханоўскі. Каб пакінуць свой подпіс за вылучэнне кандыдаткі случакі адстойваюць чаргу. Нагадаем, сёння ў 12 гадзін пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай адбываўся недалёка ад месца, дзе будуецца новы дом старшыні Слуцкага райвыканкама. У будні дзень за паўгадзіны часу на пікет збірался каля 60 чалавек.

Ілюстрацыя з сайта iranhumanrights.org Закон "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" афіцыйна апублікаваны і ўступіў у дзеянне 22 траўня. З гэтай амністыяй у перыяд пандэміі COVID-19 многія звязвалі надзеі на тое, што з месцаў пазбаўлення волі будуць вызваленыя найбольш уразлівыя катэгорыі зняволеных: пажылыя, з аслабленым здароўем, зняволеныя з інваліднасцю.

Дар'я Юрчанка, фота У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па "кармленні галубоў".

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвяшчае набор назіральнікаў за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.