Сяргей Ціханоўскі ў судзе 19 траўня. Фота "Радыё Свабода" Блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у ІЧУ, зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля, піша TUT.BY. Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі не па адным, як распавялі ў судзе, а па двух пратаколах - за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце ён атрымаў 30 сутак. Сёння таксама будуць судзіць паводле двух пратаколаў. Відэа з суда апублікаваў тэлеграм-канал "Краіна для жыцця".

Акцыя групы "кандыдатаў пратэсту" каля ЦВК 15 траўня. Фота: Радыё Свабода". У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта, не пазней за 18 мая мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны былі вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ў перыяд з 21 траўня па 19 чэрвеня 2020 года.

Не пазней 18 траўня мяcцовыя райвыканкамы павінны былі вызначыць месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. На пасяджэнні ЦВК 19 траўня працягваўся разгляд заяў на на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Піліп Шаўроў на працэсе ў Цэнтральным раённым судзе Мінску 19 траўня суд Цэнтральнга раёна Менску агучыў вырак Піліпу Шаўрову: яго прызналі вінаватым у хуліганстве і ў пашкоджанні маёмасьці ды аштрафавалі агулам на 50 базавых, гэта 1350 рублёў. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

У Еўрапейскім саюзе запатрабавалі "неадкладна вызваліць" пяць журналістаў, затрыманых і асуджаных у Беларусі да адміністрацыйнага арышту на мінулым тыдні. Аб гэтым паведамляецца на сайце naviny.by.

Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак. У Гомелі адбыліся першыя прамыя відэатрансляцыі пасяджэнняў гар- і аблвыканкама па ўтварэнні абласной і раённых камісій па выбарах, паведамляецца на сайце Радыё Рацыя.

Не пасьпеў я яшчэ абжыцца ў 15-й камеры, як газеты прынесьлі нечаканую прыемную навіну. 11 жніўня, літаральна праз тыдзень пасьля маго арышту, памілавалі першых дзевяцёх палітычных зьняволеных! Валодзя, пачуўшы пра гэта, памаўчаў, а потым сказаў, пасьміхаючыся: “Алесь, можаш і кешар не раскладаць, хутка і цябе выпусьцяць”.

Павел Кінчак. Суд Леніскага раёна Берасця 19 траўня разглядае адміністрацыйную справу Паўла Кінчака.