Сёння, 15 траўня, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста нарэшце распачалося судовае паседжанне у дачыненні да сябры ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна. Суддзёй выступае Дзмітры Шурын.

Затрыманні пратэстоўцаў у Гомелі. Фота Белсат У траўні 2020 году ўлады Беларусі пачалі шырокія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Па ўсёй Беларусі былі адвольна затрыманыя і асуджаныя да штрафаў і арыштаў больш за 120 чалавек. Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць пераслед мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і вызваліць тых, хто адбывае арышт.

У пятніцу, 15 мая, а 11 гадзіны супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра магілёскага аддзялення "Вясны" Сашу Райкана (Алеся Буракова). Яго затрымалі на кватэры, дзе ён жыў. Супрацоўнікі міліцыі павезлі праваабаронцу ў Ленінскае РАУС Магілёва. Імаверна, яго будуць апытваць па акцыям, якія праходзілі ў Магілёве 5 і 6 траўня. 

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" праінфармавала Камітэт па пытаннях выканання Орхускай Канвенцыі аб новых выпадках пераследу актывістаў у Беларусі, якія рэалізуюць свае правы па Канвенцыі, а таксама аб адсутнасці з боку дзяржавы прынятых мераў па недапушчэнні практыкі пераследу і прыгнёту актывістаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі. 

Васіль Курушын на пікеце ў 2019 годзе. Фота: mspring.online У Магілёве ў другой палове дня 14 траўня затрыманы актывіст Народнай грамады Васіль Курушын.

Аляксандр Ільінец пасля вызвалення. Фота "Віцебскай Вясны" Віцебскі актывіст Аляксандр Ільінец быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у "кармленні галубоў", якое суд палічыў "несанкцыянаваным пікетаваннем" (арт. 23.34 КаАП), паведамляе "Віцебская Вясна". 13 траўня Аляксандар Ільінец быў вызвалены з-пад арышту і выйшаў на волю.

Клуб ангельскай мовы Валанцёрскай службы “Вясна” запрашае ў бліжэйшы панядзелак, 18 траўня, на занятак, які будзе прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з гамафобіяй і трансфобіі (The International Day Against Homophobia and Transphobia). Гэты дзень адзначаецца штогод у памяць аб выключэнні гомасэксуальнасці з Міжнароднай класіфікацыі хваробаў 17 траўня 1990 года.

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" заклікае спыніць пераслед актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам, а таксама перагледзець практыку абмежавання права грамадскасці на правядзенне мірных сходаў. "На працягу апошняга месяца мы адзначаем аднаўленне практыкі пераследу экаактывістаў, узмацненне жорсткасці ціску і прыняцця рэпрэсіўных мер у дачыненні да іх з боку дзяржавы, якія сталі сістэмнымі і масавымі. Асаблівую занепакоенасць выклікаюць дадзеныя падзеі на фоне распаўсюджвання коронавирусной інфекцыі COVID-19.

Ілюстрацыйнае фота У Беларусі працягваюцца суды над прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоскага і актывістамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах на плошчы "кармиць галубоў" у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі і актывістамі Брэста.