У аўторак, 12 траўня, у Магілёве працягваюцца суды над журналістамі і грамадскімі актывістамі. У панядзелак суд Кастрычніцкага раёна адправіў "на суткі" сем чалавек. Сёння суды чакаюцца над журналістам Алесем Асіпцовым, каардынатара ініцыятывы "За здаровы Магілёў" Андрэя Бодзілева, другі суд асуджаннага ўчора на 10 сутак блогера Міхаіла Аршынскага, а таксама чакаецца рашэнне па справе праваабаронца і журналіста "Магілёўскай вясны" Аляксандра Буракова. Праваабаронца і журналіст Аляксандр Буракоў перад пачаткам суда. Фота: MSPRING.ONLINE

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета Маці затрыманага ў Брэсце праваабаронцы Рамана Кісляка 11 траўня падала заяву ў абласную пракуратуру аб гвалтоўным знікненні сына.

Зміцера Лупача накіроўваюць у лякарню. Фота:baj.by Журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу, якога 11 траўня асудзілі да 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП і на 45 базавых велічынь штрафу паводле арт. 22.9 КаАП стала дрэнна ў будынку суда.

Падчас ізноў распачаўшыхся у дачыненні да актывістаў рэпрэсій і судовых канвеераў раім паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць. Хто трапляе  ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, туды можна патрапіць выпадкова. Часта туды накіроўваць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна частка людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы  ды іншыя адміністрацыйныя парушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?

Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Як паведамялецца ў суполцы dissidentby у фэйсбуку, палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 7 траўня змешчаны ў памяшканне камернага тыпу. 

Як паведмаляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непавінавенне законнаму патрабаванню). Вязуць у РАУС Савецкага раёну. Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы.

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі адбудзецца ў сераду, 13 траўня ў 10 гадзін. Сёлетняя электаральная кампанія будзе адбывацца ў асаблівых умовах пандэміі COVID-19. Гэта накладае адбітак і на спосаб правядзення канферэнцыі – яна адбудзецца ў відэафармаце на адмысловай пляцоўцы Zoom. Каб прыняць удзел неабходна папярэдне зарэгістравацца на электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., пакінуўшы там свае кантакты і атрымаць спасылку для ўваходу ў праграму. Zoom таксама можна спампаваць на свой тэлефон.

У панядзелак, 11 траўня, у судзе Першамайскага раёна г. Мінска чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 траўня. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП.  Як паведаміла "Вясне" Дар'я Рублеўская, суд над актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык будзе адбывацца праз відэасувязь Skype.