У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прпануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць. Хто трапляе  ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова. Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы  ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?

Уладзімір Вялічкін. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой патрабуе вызваліць калег і перагледзець іх адміністрацыйныя справы. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. 

12 траўня ў Віцебскім рэгіёне працягваюцца не шматлікія суды над актывістамі і актывісткамі, якія выходзілі на "кармленне галубоў" ці сустракаліся з блогерам Сяргее Ціханоўскім.  У судзе Аршанскага раёна і г. Орша ў 14.30 пачаўся працэс над Аленай Мірашнічэнка. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, бо пачас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім жанчына гаварыла пра праблемы беспрытульных жывёлаў і чалавечую абыякаваць.

11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”. Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста. Затрыманні не спыніліся і 9 траўня - людзей забіраюць з дамоў ці спыняюць па дарозе ў Бабруйск, дзе запланавана правядзенне "Антыпараду".

Аўтадом блогера Сяргея Ціханоўскага. Фота: belsat. eu Знайшоўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы падпісчыкаў Сяргея Ціханоўскага, які разам з блогерам Уладзімірам Няронскім вырашыў 5 траўня падтрымаць ініцыятыву.

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency У сераду, 13 траўня, Вярхоўны суд Кыргызстана разгледзіць касацыйную скаргу журналіста і праваабаронцы Азімжана Аскарава на прысуд Чуйскага абласнога суда ад 24 студзеня 2017 года, які пакінуў у сіле пажыццёвы тэрмін, вынесены актывісту. Аскараў быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе ў 2010 г. Сярод абвінавачванняў, высунутых супраць яго, былі распальванне міжнацыянальнай варожасці і саўдзел у забойстве супрацоўніка міліцыі. Нягледзячы на рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН ад 2016 года, які запатрабаваў неадкладнага вызвалення Аскарава, а таксама пандэмію каранавіруса, ён застаецца ў турме, а яго здароўе пагаршаецца. 

Уладзімір Вялічкін. Фота: ПЦ "Вясна" (2019 год) У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу на акцыю па "кармленні галубоў". Таксама сёння, 12 траўня, мусяць судзіць праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзміра Вялічкіна. Абодва былі затрыманы 10 траўня пасля нядзельнай акцыі, і пра іх месцазнаходжанне не было дакладна вядома больш за суткі. Жонка праваабаронцы "Вясны" Маргарыта Вялічкіна звярнулася ў пракуратуру з заявай аб знікненні чалавека. Тое самае зрабіла і маці Рамана Кісляка.

А ў гэты час за тоўстымі мурамі Валадаркі кіпелі вострыя жарсьці. Пытаньне перадачы маіх банкаўскіх дадзеных беларускім уладам у Польшчы і Літве абмяркоўвалася на высокім узроўні. Прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс выказаўся наступным чынам: Даводзіцца шкадаваць аб такім непаразуменьні і выбачыцца перад Бяляцкім і яго сямейнікамі”.