Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Ганна Федаронак. Фота: Віцебская Вясна. Пасля затрымання вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага і цэлага шэрагу ягоных прыхільнікаў пераслед грамадзянаў з актыўнай пазыцыяй працягваецца па ўсёй краіне. Гэтак, у Паставах распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да хатняй гаспадыні з Варапаева Ганны Федаронак.

Аляксандар Арановіч (зьлева) і блогер Уладзімер Няронскі. Фота: Радыё Свабода. У блогера Уладзіміра Няронскага (YouTube-канал «Слуцк для Жизни») 16 траўня скончыўся тэрмін 10-суткавага адміністрацыйнага арышту за за «удзел у несанкцыянаваным мітынгу». Аднак з ІЧУ Пухавіцкага раёга ён так і не выйшаў.

Вясёлкавы сцяг над амбасадай Вялікабрытаніі. Фота: Радыё Свабода. 17 траўня ва ўсім свеце — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. У гэты дзень 18 амбасадараў і кіраўнікоў місій у Беларусі выказалі сваю падтрымку ЛГБТІ-супольнасці, будучы перакананымі, што правы чалавека ўніверсальныя і павінны быць аднолькава даступныя ўсім людзям, піша Радыё Свабода.

Аляксей Барматаў. Фота: Гарадзенская Вясна. Агулам лідскія ўдзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім атрымалі 58 сутак адміністрацыйнага арышту.

Мікалай Статкевіч каля Дома ўраду. Актывістка Вольга Нікалайчык паведаміла ў сацсетках аб тым, што ў 18-30 на прыступках уваходу ў Палату прадстаўнікоў (Дом ураду) “кандыдаты пратэсту” каманды Статкевіча, якім сёння адмовілі ў рэгістрацыі і іншыя кандыдаты з новай ініцыятыўнай групы дадуць прэсавую канферэнцыю.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Фота: Радыё Свабода" Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па стане на 14 траўня ў ЦВК падалі 34 грамадзяне.

У пятніцу, 15 траўня, па ўсёй Беларусі працягваюцца суды над людзьмі, якія выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама над людзьмі, якія выказваліся пра сацыяльныя праблемы ў стрымах блогера Ціханоўскага. У Беларусі ў перыяд з 6 траўня былі затрыманы каля 120 чалавек, якія прыходзілі на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера ці ўдзельнічалі ў іншых акцыях пратэсту, такіх як "кармленне галубоў" ці акцыя "Моладзевага блоку" ў Мінску.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Фота: Радыё Свабода" Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па стане на 14 траўня ў ЦВК падалі 34 грамадзяне.

Cуд Маскоўскага раёна Мінска 15 траўня разглядзеў адміністрацыйныя справы маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пікет 25 сакавіка.  Такім пікетам міліцыянты з РУУС Маскоўскага раёна Мінска палічылі ўскладанне кветак 25 сакавіка да будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, і фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены тады ж. У матэрыялах справы гэты фотаздымак фігураваў як асноўны доказ іх віны. Прычым Максіму Урбановічу ў віну ставіцца тое, што ён трымаў нават не сцяг, а шалік з гербам “Пагоня” і надпісам “Беларусь жыве вечна”.